Араканскія горы, Ракхайн, Аракан-Йома (англ.: Arakan Yoma, Arakan Range, Rakhine Range, Rakhine Yoma, Arakan Yoma, Rakhine Roma, Arakan Roma) — горы на захадзе паўвостравава Індакітай, у М’янме, паміж узбярэжжам штата Ракхайн  (руск.) і Іравадзійскай раўнінай. Горная сістэма працягнуліся ад мыса Мадзін (Негрэйс)  (руск.) на поўдні да штата Маніпур (Індыя) на поўначы, яна ўключае горы Нага  (англ.), Чынскія горы  (руск.), Паткайскі хрыбет  (англ.) і Лушайскія горы  (англ.).[1]

Араканскія горы
Краіна
Найвышэйшая вяршыняВікторыя 
Вышыня3094 м 
Араканскія горы (М'янма)
Араканскія горы

Геалогія і рэльеф правіць

Араканскія горы ўтварыліся ў выніку сутыкнення Індастанскай  (руск.) і Еўразійскай літасферных пліт. Яны ўяўляюць сабой сярэднявышынныя складкава-глыбавыя горы альпійскай складкавасці. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на поўначы, пераходзяць на поўдні ў нізкагорныя ланцугі спадзістых узвышшаў вышынёй 150—200 метраў. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчаніку, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, срэбра, каштоўныя камяні.

Горныя ланцугі працягнуліся прыкладна на 950 км,[1] з якіх прыкладна 400 км складаюць уласна горы. Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Вікторыя  (англ.) вышынёй 3053 метры.[2]

Клімат і расліннасць правіць

Араканскія горы з’яўляюцца бар’ерам на шляху паўднёва-заходніх мусоннаў, што робіць іх ўсходнія схілы сушэй.[1]

На заходніх наветренных схілах пануюць трапічныя вільготныя вечназялёныя лясы, на ўсходніх — лістападныя ці́кавыя лясы да вышыні 1000 м, вышэй — вечназялёныя дубовыя і сасновыя.[3]

Экалогія правіць

 
Heosemys depressa

У гарах размешчаны экарэгіён горныя лясы Чынскіх і Араканскіх гор  (англ.), якія з’яўляюцца домам для папуляцыі сланоў, а таксама чарапахі Heosemys depressa, якой пагражае знікненне.[4]

Інфраструктура правіць

Араканскія горы перасякаюць па маршруце Нгапэ (англ.: Ngape) — Мінбу  (англ.) і дарозе з Таўнгап (англ.: Taungup) у П’яй  (англ.) на Іравадзі.

Гісторыя правіць

Паколькі Араканскія горы аддзяляюць Ракхайнскае ўзбярэжжа ад астатняй Бірмы, яны здаўна служылі бар’ерам паміж жыхарамі цэнтральнай Бірмы і тымі, хто жыў на Індыйскім субкантыненце. Гэта адыграла ролю ў адрозненні прамысловага і культурнага развіцця ракхайнцаў  (англ.) ад бірманцаў. Араканскія горы таксама служылі бар’ерам, які абцяжарваў бірманскія ўварванні, дазваляючы Аракану развівацца як асобнай палітычнай адзінцы. Прыбярэжныя гарады, такія як М’яу-У  (руск.) і Вейтхалі  (англ.), складалі ядро Араканскай цывілізацыі.

Зноскі

  1. а б в «Rakhine Mountains» Encyclopedia Britannica
  2. БелЭн 1996.
  3. Араканскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Asian Turtle Trade Working Group (2000). Heosemys depressa. 2006. IUCN Red List of Threatened Species. IUCN 2006. www.iucnredlist.org. Retrieved on 11 May 2006. Listed as Critically Endangered (CR A2cd, B1+2c v2.3)

Літаратура правіць