Аракел Рыгоравіч Бабаханян

Лео (арм.: Լեո), сапр. Аракел Рыгоравіч Бабаханян (14 [26] красавіка 1860, Шуша, Бакінская губерня14 лістапада 1932, Ерэван — армянскі гісторык, пісьменнік, публіцыст, прафесар Ерэванскага ўніверсітэта.

Аракел Рыгоравіч Бабаханян
арм.: Առաքել Գրիգորի Բաբախանյան
Լեո.jpg
Дата нараджэння 26 красавіка (8 мая) 1860
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1932(1932-11-14) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, рэдактар, празаік
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковае званне
Commons-logo.svg Leo (historian) на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў школу, займаўся самаадукацыяй. Працаваў натарыяльным пісарам, тэлеграфістам, кіраўніком друкарняй «Арар» (Шуша, Баку). У 1895—1906 гг. — супрацоўнік, сакратар газеты «Мшак». У 1906—1907 гг. выкладаў у семінарыі Геваргян (Эчміядзін). З 1924 года да канца жыцця выкладаў у Ерэванскім універсітэце.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Да пачатку XX стагоддзя апублікаваў шмат даследаванняў па асноўных праблемах гісторыі Арменіі і яе культуры. Яму прыналежаць манаграфіі на армянскай мове, прысвечаныя гісторыі армянскага друкарства, жыцця і дзейнасці кіраўніка армянскай царквы ў Расіі Іосіфа Аргуцінскага, грамадскіх дзеячаў, публіцыстаў і крытыкаў XIX стагоддзя Сцяпанаса Назарана і Грэгара Арцруні.

У апошнія гады жыцця працаваў над шматтамовай гісторыяй Арменіі.

Зноскі

СпасылкіПравіць