Арацыі
Ара́цыі (ад лац.: oratio[1]) — празаічны жанр у літаратуры Беларусі XVII—XVIII стст.; своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы-прамовы ў школьным тэатры. З арацыямі выступалі шкаляры ў час розных святаў — Каляды, Вялікдзень; на т. зв. школьных сейміках, дзе парадзіраваліся шляхецкія павятовыя сеймікі, і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года, каб прадэманстраваць поспехі ў красамоўстве. Прамоўцы гаварылі на польскай і беларускай мовах. Тэатралізаваныя арацыі наладжваліся ў Жыровіцкай базыльянскай школе (цяпер Слонімскі раён Гродзенскай вобласці) і школьным тэатры пры ёй у 1751—1756 і 1761 гадах, Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы, цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці) у 1780-я гг. Лепшыя арацыі распаўсюджваліся ў рукапісных зборніках, садзейнічалі развіццю аратарскай прозы на Беларусі.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.128
Літаратура
правіць- Арацыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Мальдзіс А. І. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974.