Аркадзь Данілавіч Элькінд

Арон-Гірш Донавіч Э́лькінд, у расійскай традыцыі Аркадзь Данілавіч Э́лькінд (жнівень 1868, Магілёў — 23 лістапада 1920) — антраполаг.

Аркадзь Данілавіч Элькінд
Дата нараджэння жнівень 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1920(1920-11-23) (52 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, антраполаг
Навуковая сфера медыцына і антрапалогія
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1912)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Магілёве ў мяшчанскай сям’і.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у гімназіях Харкава, Пецярбурга і Ноўгарада. Выпускнік медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта (1894). Доктар медыцыны (1912).

У 1897—1899 гадах працаваў у клініках Гейдэльберга, Мюнхена і Берліна, у 1903—1905 гадах у Стара-Кацярынінскай бальніцы ў Маскве.

Творы правіць

Аўтар даследавання «Прывісленскія палякі. Антрапалагічны і краніялагічны нарыс» (1896) і вялікай працы «Яўрэі» (1903).

  • Anthropologische Untersuchungen über die russisch-polnischen Juden und der Wert dieser Untersuchungen für die Antropologie der Juden im allgemeinen // Zeitschrift für Demographie und Statistik der Juden. № 4, 5 (1906).
  • Versuch einer antropologishen Parallele zwischen Juden und Nichtjuden // Zeitschrift für Demographie und Statistik der Juden. № 1, 2 (1908).
  • К социальной борьбе с вырождением // Еврейский медицинский голос. № 4 (1908). С. 141—156.
  • К антропологии негров (Дагомейцы). Москва: тип. Моск. ун-та, [1912]. — 16 с.
  • Антропологическое изучение евреев за последние десять лет. Москва: тип. Рябушинского, 1912. — 50 с.

Літаратура правіць

  • Элькінд Аркадзь Данілавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.

Спасылкі правіць