Аркебу́за (фр.: arquebuse. ) (не блытаць з паняццем «аркебуз») — гладкаствольнае кнотавае дульназараднае ружжо.

Адзін з першых узораў аркебузы, 1425 г.
Ландскнехт у марыёне з аркебузай. Гравюра Франца Бруна са сюіты «Жаўнеры». 1559 г.

Першыя аркебузы з’явіліся яшчэ ў пачатку XV стагоддзя. Вага аркебузы можа быць у межах 2,5-3,5 кг. Характэрным адрозненнем аркебуз ад больш ранніх узораў ручной агнястрэльнай зброі было наяўнасць эрганамічнага прыклада, падоўжанага ствала, ложы па ўсёй яго даўжыні, кнотавага замка са спускавым механізмам. Усё гэта дазваляла стралку прыкладвацца і весці прыцэльную страляніну з аркебузы на вельмі значныя адлегласці. Да таго ж усё аркебузы XVI стагоддзя забяспечваліся развітымі прыцэльнымі прыстасаваннямі.

Паводле дадзеных музея Грац, тэхнічная кучнасць аркебузы XVI стагоддзя дазваляла трапіць у мішэнь памерам 60 на 60 см на адлегласці 100 метраў. Для стральбы з аркебуз выкарыстоўвалі свінцовыя кулі калібру 15-17 мм і зарад пораху прыкладна ў палову ад вагі кулі. Хуткасць куль пры выкарыстанні якаснага грануліраванага пораху магла дасягаць 450 м/с. Дастаткова высокая кінетычная энергія аркебузнай кулі (прыкладна 2000 Дж), дазваляла прабіваць рыцарскі доспех таўшчынёй 2 мм, з адлегласці 30 метраў.[1] Звычайна з такой адлегласці ажыццяўлялі залп па конніцы, якая наступае.

Гісторыя ўжыванняПравіць

 
Бітва ля Эрленбаха 13 кастрычніка 1444 г. Ілюстрацыя з «Бернскай хронікі» Дзіболда Шылінга Старшага (1470)

Найбольш старыя ўзоры і датаваныя выявы падобнай зброі адносяць да 20-х гадоў XV стагоддзя.

Упершыню масава аркебузы прымяняліся венгерскім каралём-палкаводцам Мацьяшам Корвінам (1458—1490), які стварыў перадавую па тым часе наёмную «Чорную армію», кожны чацвёрты пехацінец у якой узбройваўся подобнай зброяй. Таксама прымяняліся яны ў час Бургундскіх войнаў 1474—1477 гадоў. Паводле вядомага храніста і дыпламата Філіпу дэ Каміна, у Францыі і Бургундыі другой паловы XV стагоддзя аркебузу называлі «ручной куляўрынай».

Найбольшую вядомасць набылі аркебузы пасля бітвы пры Павіі ў 1525 годзе, калі ўзброеныя імі 3 тыс. іспанскіх жаўнераў атрымалі перамогу над 8 тыс. французскіх рыцараў, паклаўшы такім чынам канец магутнасці рыцарскіх армій у Еўропе. У тую ж эпоху на змену аркебузе пачынае прыходзіць мушкет, які абладае большай прабіўною сілай, але ён і больш цяжкі. У выніку аркебуза да канца стагоддзя захавалася як лёгкая, кавалерыйская і паляўнічая зброя, а аркебузіры ператварыліся ў лёгкіх пехацінцаў. У XVI стагоддзі таксама распаўсюдзіліся аркебузы з колавымі замкамі і наразнымі стваламі. Пабольшылася даўжыня ствала, а самі ствалы пачалі вырабляць метадам свідравання (як і ў мушкетаў). Да пачатку XVII стагоддзя мушкет зусім выціснуў аркебузу.

 
Страляніна з аркебузы
 
Танегасіма — японская аркебуза, якая атрымала назву ад імя выспы, дзе партугальцы ўпершыню пазнаёмілі самураяў з агнястрэльнай зброяй

У Японію аркебуза была завезена партугальскімі гандлярамі ў 1543 годзе; на землях правінцыі Сацума пачынаецца масавая вытворчасць гэтай зброі. У 1575 годзе ў бітве пры Нагасіна Ода Нобунага паставіў тры лініі ўзброеных аркебузамі асігару за драўляным частаколам, такім чынам падрыхтаваўшыся да нападу варожай конніцы. Пастраенне ў тры лініі дазваляла стралкам двух задніх ліній перазаражаць сваю зброю, у той час, як першая лінія вяла агонь. Такая тактыка дазваляла весці бесперапынную страляніну. Подобная тактыка ў Еўропе называлася караколь. Апроч унутраных войнаў у самой Японіі, аркебузы шырока выкарыстоўваліся ў час Імдзінскай вайны. Адзін з карэйскіх чыноўнікаў з прыкрасцю канстатаваў перавагу японскіх воінаў, узброеных аркебузамі. Пасля вайны Карэя і Кітай сталі чынна пераўзбройваць сваю армію аркебузамі. У час сёгуната Такугава (у 1603 годзе) насуперак папулярным «гарадскім легендам», выкарыстанне агнястрэльнай зброі працягвалася, як і яе вытворчасць, хоць з-за больш меншай інтэнсіўнасці канфліктаў у гэты перыяд яны радзей прымяняліся ў ваенных дзеяннях.[2] Больш таго, паступова ручная агнястрэльная зброя ператварылася больш скора ў фермерскі інструмент (які служыць для адпужвання жывёл ці іх забойства), чым рэальна як прылада для вядзення вайны, і такія погляды пачалі мяняцца толькі ў пачатку XIX стагоддзя.

Аркебуза таксама была на ўзбраенні воінаў тэрцыі. Тэрцыя (ісп.: tercio. ) — тактычная адзінка Іспанскай імперыі ў эпоху дамінавання Габсбургаў у еўрапейскіх бітвах у XVI стагоддзі і ў першай палове XVII стагоддзя. У тэрцыі былі наступныя роды войск — пікінёры, мечнікі і аркебузіры, ці мушкецёры. У тэорыі ў складзе тэрцыі павінна было знаходзіцца 3000 жаўнераў, хоць на практыцы часта было менш за палову ад гэтага ліку. Іспанскія тэрцыі былі першымі ў Еўропе тактычнымі адзінкамі, дзе асабовы склад быў уладкоўваўся з добра трэніраваных добраахвотнікаў-прафесіяналаў з выдатнай страявой дысцыплінай, замест наёмнікаў, якія складалі большасць еўрапейскіх армій таго часу. Часам тэрцыю іменавалі «іспанскім карэ». Да бітвы пры Ракруа (1643) тэрцыя лічылася непераможнай.

ЗаўвагіПравіць

  1. {{{загаловак}}}. — 1995-06-06. — В. 1. — Т. 42. — ISSN 1927-9264.
  2. {{{загаловак}}}. — 2009. — В. 1: From Medieval to Modern: New Research on Japanese History. — Т. 29. — DOI:10.1080/10371390902780530

ЛітаратураПравіць

    • Ефимов С. В., Рымша С. С. Оружие Западной Европы XV—XVII вв. — Том 2. Арбалеты, артиллерия, ручное огнестрельное, комбинированное и охотничье оружие. — СПб.: Атлант, 2009. — 384 с.: ил. — Серия «Оружейная академия». — ISBN 978-5-98655-026-8.
    • Карман Уильям. История огнестрельного оружия: с древнейших времен до XX века / Пер. с англ. М. Г. Барышникова. — М.: ЗАО «Центрполиграф», 2006. — 300 с.: ил. — ISBN 5-9524-2320-5.
    • Маркевич В. Е. Ручное огнестрельное оружие. — СПб.: Полигон, 2005. — 2-е изд. — 492 с.: ил. — Серия «Военно-историческая библиотека». — ISBN 5-89173-276-9.
    • Функен Л., Функен Ф. Средние века. Эпоха ренессанса: Пехота — Кавалерия — Артиллерия / Пер. с франц. М. Б. Ивановой. — М.: ООО «АСТ»; Астрель, 2004. — 146 с.: ил. — Серия «Энциклопедия вооружения и военного костюма». — ISBN 5-17-014796-1.