Арланду Песанья ды Карвалью

(Пасля перасылкі з Арланда Песанья дэ Карвальё)

Арла́нду Песа́нья ды Карва́лью[3] (парт.: Orlando Peçanha de Carvalho; 20 верасня 1935 — 10 лютага 2010) — бразільскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1958 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Арланду
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арланду Песанья ды Карвалью
Нарадзіўся 20 верасня 1935(1935-09-20)[1]
Памёр 10 лютага 2010(2010-02-10)[2] (74 гады)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 177 см
Вага 66 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1953—1961 Сцяг Бразіліі Васка да Гама
1961—1964 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс 119 (0)
1965—1969 Сцяг Бразіліі Сантус
1970 Сцяг Бразіліі Васка да Гама
Нацыянальная зборная[* 2]
1958—1966 Сцяг Бразіліі Бразілія 30 (0)
Трэнерская кар’ера
1977 Сцяг Бразіліі ССА
1980 Сцяг Бразіліі Віторыя (Салвадор)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швецыя 1958
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Срэбра Аргенціна 1959
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Гуляў за «Васка да Гама» (1954—60, 1969), «Бока Хуніярс» (1961—65), «Сантус» (1965—69). Чэмпіён Бразіліі 1966, чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра 1956 і 1958, чэмпіён штата Сан-Паўла 1965 і 1967, чэмпіён Аргенціны 1962 і 1964. За зборную Бразіліі (1958—66) правёў 30 гульняў. Чэмпіён свету 1958 (6 гульняў), удзельнік чэмпіянату свету 1966 (1 гульня), сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі 1959-І (5 гульняў). Пасля сканчэння кар’еры іграка стаў вядомым у Бразіліі трэнерам: узначальваў клубы «Васка да Гама», «Флуніненсі ды Фейра», «Амерыка» Санта Прэтэ, «Віторыя» Эштарыл, «Козма» (Кувейт) і іншыя клубы.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі

правіць