Арнольд Аляксандравіч Ранцанц
Арнольд Аляксандравіч Ранцанц (3 лютага 1945, г.п. Цінской, Краснаярскі край, Расія — 23 чэрвеня 2015) — беларускі артыст аперэты, спявак (барытон). Заслужаны артыст Украінскай ССР (1978), Заслужаны артыст Беларусі (2000).
Арнольд Аляксандравіч Ранцанц | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лютага 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2015 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | спявак |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Працаваў у розных тэатрах. 3 1979 года артыст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць
правіцьВыканаўца разнапланавых характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Ранцанцу ўласцівы дакладнасць, артыстызм, лёгкасць сцэнічных паводзін, эмацыянальнасць. Сярод партый на беларускай сцэне: Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы » Б. Аляксандрава), Фядот («Бабскі бунт » Я. Пцічкіна ), Кутузаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава » Ф. Легара), Франк, сенатар Дэляква («Лятучая мыш », «Ноч у Венецыі » І. Штрауса), Альфрэд Дулітл («Мая цудоўная лэдзі » Ф. Лоу), Фама («Вольны вецер » І. Дунаеўскага), Мендэль Крык («Біндзюжнік і Кароль» А. Журбіна ), граф Кутайсаў («Халопка » М. Стрэльнікава ), граф Баргезе («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Зупан («Цыганскі барон » І. Штрауса), Іван Прысыпкін («Клоп» У. Дашкевіча ), лорд Балінгброк («Шклянка вады» У. Кандрусевіча), Пелікан («Прынцэса цырка» І. Кальмана) і інш.
Узнагароды
правіцьУдастоена ганаровых званняў «Заслужаны артыст Украінскай ССР» (1978) і «Заслужаны артыст Беларусі» (2000). Лаўрэат прэміі імя Л. Александроўскай (1994).
Зноскі
Літаратура
правіць- А. Я. Ракава. Ранцанц Арнольд Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі
правіць- Арнольд Аляксандравіч Ранцанц на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»