Арнольд Бёклін
Арнольд Бёклін (ням.: Arnold Böcklin; 16 кастрычніка 1827, Базель, Швейцарыя — 16 студзеня 1901, Сан-Даменіка-дзі-Ф'езоле, Італія) — швейцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з выбітных прадстаўнікоў сімвалізму ў еўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя.
Арнольд Бёклін | |
---|---|
ням.: Arnold Böcklin | |
| |
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1827 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1901 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Angela Pascucci[d] |
Дзеці | Arnold Böcklin the Younger[d], Maria Böcklin[d], Chiara Böcklin[d], Carlo Böcklin[d] і Hans Böcklin[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, выкладчык універсітэта, рысавальнік, дызайнер |
Месца працы | |
Жанр |
гістарычны жывапіс пейзаж партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм |
Уплыў на | Джорджа дэ Кірыко |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пейзажыста І. В. Шырмера (1845—1847), затым у Мюнхене, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швейцарыі, Нідэрландах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міфалагічную тэматыку. У 1850—1857 гадах працаваў у Рыме. У 1860—1862 гадах быў прафесарам у Акадэміі мастацтваў у Веймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базелі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.
Творчасць
правіцьКарціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмперай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы свет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пейзажі з міфалагічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны з німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нерэіда», 1873—1874).
Познія кампазіцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музей, Базель; у пачатку XX ст. рэпрадукцыі з яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сімволіка спалучаецца з натуралістычнай дакладнасцю дэталяў, паўплывалі на фармаванне нямецкага сімвалізму і югендштылю.
Лепшыя працы:
- «Востраў мёртвых» (1880, Мастацкі музей, Базель)
- «Трытон і Нерэіда» (1873—1874, Мастацкі музей, Базель)
- «Фаўн у чаротах» (у мюнхенскай Пінакатэцы)
- «Адпачываючая Венера»
- «Паляванне амазонак» (у Базелі),
- «Барацьба цэнтаўраў»
- «Палі блажэнных» (Нацыянальная галерэя ў Берліне)
- «Свяцілішча Геркулеса» (у Брэслаў)
- «Наяды» (у Базелі)
- «Віла на марскім беразе» (галерэя Шака ў Мюнхене)
- «Хвалі» (Мюнхен, Пінакатэка)
- «Вясновы лівень» (Дрэздэн)
Зноскі
- ↑ Бёклин Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ RKDartists
Літаратура
правіць- Е. Д. Федотова. Бёклин. Москва: Белый Город, 2001. ISBN 5-7793-0446-7
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арнольд Бёклін