Арнольд Робертавіч Штам

расійскі і беларускі лесавод і арнітолаг

Арнольд Робертавіч Штам (1892, Санкт-Пецярбург — 1943) — расійскі лесавод, арнітолаг, выкладчык нямецкага паходжання, навуковае і выкладчыцкае жыццё якога цесна звязана з Расіяй, Беларуссю, Украінай і Казахстанам. Кандыдат біялагічных навук (1928).

Арнольд Робертавіч Штам
Дата нараджэння 1892[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1943(1943-10-04)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта, лесавод
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук (1928)
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў адным з першых, хто яшчэ ў 1920-х гадах выступаў за ахову дзённых драпежных птушак ад пагалоўнага знішчэння[3].

Біяграфія

правіць

Паходжанне і дзяцінства

правіць
 
Бацькі А. Р. Штама. Роберт-Горфрыд і Эма-Элеанора. 1910-я

Нарадзіўся ў сям’і этнічных немцаў Роберта-Горфрыда Штама (24.11.1856-15.10.1917) і яго жонкі Эмы-Элеаноры (12.01.1859-10.09.1912) у Санкт-Пецярбургу. Яго бацька не дажыў да Акцябрскай рэвалюцыі 10 дзён. Ён меў шчацінны завод і некалькі дамоў у Пецярбургу, а таксама дом ля Курскага вакзала ў Маскве. Усю гэту маёмасць і прадпрыемства гаспадары дабравольна адпісалі на карысць савецкай улады ў 1918 годзе[3].

Адукацыя і пачатак прафесійнай дзейнасці

правіць

Арнольд з дзяцінства быў сур’ёзна зацікаўлены жывёламі і таму не меў сумневаў пра выбар сваёй будучай прафесіі. Ён скончыў нямецкую гімназію Аненшуле, а потым Імператарскі Лясны інстытут  (руск.) у Санкт-Пецярбургу[3].

Яшчэ ў студэнцкія гады Арнольд адным з першых заняўся кальцаваннем птушак. У 1911—1914 пачаў вывучаць змены ў фаўне Мінскага Палесся пад уплывам чалавека. Вынікі гэтай працы ён апублікаваў толькі ў 1923 годзе[4].

Першая Сусветная вайна

правіць
 
А. Р. Штам у Рускай імператарскай арміі. 1914

У 1914 годзе пайшоў дабраахвотна на фронт і прайшоў шлях ад радавога да прапаршчыка. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі сучаснай Эстоніі[3].

Пасля вайны

правіць

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны пераехаў у БССР. У 1920 годзе працаваў ляснічым Лужыцкага лясніцтва ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1921 годзе ўладкаваўся на працу ў Дзяржаўны інстытут вопытнай аграноміі[ru] Народнага камісарыята земляробства РСФСР  (руск.) у Петраградзе. З 9 мая 1921 года па 15 кастрычніка 1922 года ён працаваў тэхнікам у Лясным аддзеле ДІВА, са снежня 1921 па ліпень 1922 кіраваў Лясной экскурсійнай станцыяй і з мая 1923 года па канец навучальнага 1924/25 года быў лектарам у Першым працоўным Лесатэхнікуме[3].

Паралельна з 22 верасня 1922 года па 22 мая 1925 года А. Р. Штам супрацоўнік на правах лабаранта пры кафедры біялогіі лясных звяроў і птушак Ленінградскага ляснога інстытута[3]. Таксама з 1 верасня 1923 па 1 верасня 1924 года ён выкладаў на Рабфаку Ленінградскага ляснога інстытута.

З 20 сакавіка 1925 года па 6 сакавіка 1926 года А. Р. Штам займаў пасаду дырэктара Крымскага запаведніка  (руск.)[3][5], але гэту працу ён пакінуў па ўласнай заяве[3].

З 20 сакавіка 1926 па 29 кастрычніка 1927 года стаў загадчыкам аддзелу паляўнічай гаспадаркі і супрацоўнікам Цэнтральнага савету Усеўкраінскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў[uk] у Харкаве[3].

У канцы 1920-х ажыццявіў падарожжа на Кольскі паўвостраў, па выніках якой апублікаваў некалькі навуковых артыкулаў[3].

З 21 лістапада 1927 па 31 жніўня 1929 года працаваў памочнікам ляснічага ў Імандраўскім  (руск.) лясніцтве Каланізацыйнага аддзела праўлення Мурманскай чыгункі[ru][3].

З 1 лютага 1927 года па 1 лютага 1928 года А. Р. Штам праходзіў аспірантуру на кафедры заалогіі Харкаўскага ўніверсітэта і атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук[3].

 
А. Р. Штам з жонкай А. М. Штам. 1930

У Харкаве А. Штам пабраўся другім шлюбам з Антанінай Мікалаеўнай Каладзяжнай[3]. Яны пераехалі ў Гомель. З 1 кастрычніка 1930 па 1 лістапада 1931 года кіраваў кафедрай па нямецкай мове ў Беларускім механіка-машынабудаўнічым інстытуце. 2 месяцы, з 15 кастрычніка па 15 снежня 1931 года Арнольд Робертавіч працаваў дацэнтам кафедры заалогіі Гомельскага аграпедагагічнага інстытута.

У хуткім часе сям’я пераехала ў Сочы. Там у 1931 годзе нарадзілася дачка Ева. З 1 лютага 1931 па 15 студзеня 1933 года А. Р. Штам працаваў у Каўказскім запаведніку на розных пасадах ад загадчыка вопытнымі ўстановамі запаведніка да загадчык Паляўнічазнаўчай станцыі КДЗ[3].

На Далёкім Усходзе

правіць
 
Арнольд Робертавіч Штам. Пачатак 1930-х

У 1933 годзе А. Р. перабіраецца на Далёкі Усход, спачатку ва Уладзівасток, потым у Благавешчанск. Тут ён працуе ў запаведніках Прымор’я, у тым ліку вывучае фаўну Судзухінскага запаведніка  (руск.).

З 15 кастрычніка 1933 года па 1 жніўня 1934 года А. Р. Штам працаваў выкладчыкам на кафедры нямецкай мовы ў Далёкаўсходнім Камбінаце замежных моў імя Джона Рыда. З 17 жніўня 1934 года ён — дацэнт Благавешчанскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута  (руск.), у якім чытае курс лекцый і кіруе практычнымі заняткамі па заалогіі, эмбрыялогіі, гісталогіі і факультатыўнаму курсу заагеаграфіім[3].

З 1 студзеня па 15 ліпеня 1934 года А. Р. Штам выкладаў нямецкую мову камандзірам штаба МОДУ[3].

Пераезд ва Уральск

правіць

Падчас жыцця на Далёкім Усходзе жонка А. Р. Штама працавала таксідэрмістам. У 1938 годзе пагранічны сабака сцягнула ў яе толькі што падрыхтаванае пудзіла птушкі, з’ела яго і загінула ад мыш’яку, які выкарыстоўваўся для пратраўкі скурак. Баючыся абвінавачванняў у антысавецкай дзейнасці супругі Штамы тэрмінова з’ехалі ва Уральск Заходне-Казахстанскай вобласці, дзе толькі што адкрыўся педагагічны інстытут. А. Р. Штам стаў адным з пачынальнікаў Педінтытута імя А. С. Пушкіна  (руск.)[6].

 
А. Р. Штамм. 1930-я

Пасля працы ў Крыме і на Каўказе А. Р. Штам больш не публікаваўся, а займаўся толькі педагагічнай дзейнасцю. Ён працаваў дацэнтам у педінстытуце, а яго жонка тамсама працуе лабарантакай. Яны разам з калегамі стварылі заалагічны музей пры кафедры заалогіі[7][8], які з 1938 года ўзначаліў А. Р. Штам[3]. У сваім кабінеце ён стварыў мінізаапарк, дзе жылі рыбы, змеі, аксалотлі і марскія свінкі.

Арышт і пакаранне

правіць

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны стаў для расійскіх немцаў пачаткам часу рэпрэсій. І Арнольд Робертавіч, і Антаніна Мікалаеўна былі арыштаваныя НКУС 28 кастрычніка 1941 года. Асуджаны 30 снежня 1941 года па артыкулу 58-10 КК РСФСР да пазбаўлення волі ў ППЛ тэрмінам на 10 гадоў. Рэабілітаваны 30 чэрвеня 1958 года Вярхоўным судом КССР за недаказанасцю складу злачынства[9].

А. Р. Штам памёр у лагеры 4 кастрычніка 1943. Месца яго пахавання невядома.

Сям’я

правіць
  • жонка — Варвара Пятроўна
    • сын Аляксей (1923-17.3.1945). Жыў з маці ў Мазыры. З пачаткам ВАВ за 2 месяцы здолеў дабрацца да бацькі ва Уральск. Там з арыштам бацькі разам з самай малодшай сястрой трапіў спачатку ў ссылку, а потым на фронт. Загінуў ў Венгрыі[10][11].
    • дачка Ірына. Жыла з маці ў Мазыры. Была на фронце ў час ВАВ
      • унучка Мая[11]
      • праўнук Сяргей Віктаравіч Зубараў — педагог-біёлаг у Мазырскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі
  • жонка Антаніна Мікалаеўна

У 1927 годзе ў Харкаве пазнаёміўся з Антанінай Мікалаеўнай Каладзяжнай, якая ў хуткім часе стала яго жонкай.

Супругаў арыштавалі ў адзін дзень у снежні 1941 года.

Антаніна Мікалаеўна дажыла ў зняволенні да вызвалення ў 1951 годзе. Яна 10 гадоў адбыла ў Карлагу  (руск.). Іх дачку Еву спачатку адправілі з братам Аляксеем у спасылку, а па вяртанні яе ва Уральск дзяўчынку ўдачарыла ў парушэнне закону калега Антаніны Марыя Іванаўна Казлоўская, дачка вядомага гісторыка Івана Паўлавіча Казлоўскага  (руск.). Пасля вызвалення з лагеру Антаніна сталася бяздомнай, таму прышла ў дом да Казлоўскіх. Марыя сышла на іншую кватэру, каб дазволіць дзяўчынцы і яе матулі зноў прывыкнуць адна да адной. А. М. Штам больш ніколі не выйшла замуж, жыла з сям’ёй старэйшага сына Мікалая і памёрла ад хваробы ў Кабулеты ў Грузіі ў 1974 годзе.

Навуковая дзейнасць

правіць

Усё жыццё прысвяціў вывучэнню звяроў і птушак у прыродным асяроддзі, вывучаў іх ролю і ўзаемаўплыў у біяцэнозах.

Дзейнасць па ахове прыроды

правіць

У 1925-26 быў дырэктарам Крымскага запаведніка  (руск.)[3].

У 1927 годзе А. Р. Штам апублікаваў вельмі важны артыкул «Што павінен ведаць паляўнічы пра драпежных птушак?», у якой адным з першых у СССР выказаў думку пра неабходнасць аховы дзённых драпежных птушак і паказаў іх важную ролю ў біяцэнозах. Ён заклікаў паляўнічых ахоўваць драпежных птушак за 36 гадоў да таго, як у 1963 годзе яны былі ўзяты пад ахову заканадаўча[3].

Бібліяінфармацыя

правіць
  • Штамм А. Р. Сообщение о кольцевании птиц // Наша охота. № 8, 1913. — С. 55-56
  • Штамм А. Р. Лесная фауна Минского Полесья и изменения, произошедшие в составе её под влиянием человека // Народное хозяйство Белоруссии. № 4, 1923. — С. 85-95
  • Штамм А. Р. Материалы для познания фауны зверей и птиц Полесья // Народное хозяйство Белоруссии. № 4, 1923. — С. 76-97.
  • Штамм А. Р. Перелёт птиц и кольцевание // Украінський мисливець та рибалка. № 5, 1927. — С. 45-47.
  • Штамм А. Р. Что должен знать охотник о хищных птицах? // Украінський мисливець та рибалка. № 5, 1927. — С. 17-20.
  • Штамм А. Р. О редких животных на Кольском полуострове [Горлица в Хибинах] // Охотник. № 5, 1928
  • Штамм А. Р. Руководство к организации и ведению охотничьего хозяйства. Л. 1928
  • Штамм А. Р. Утиное хозяйство лопарей // Охота и природа. № 4, 1928. — С. 8-9.
  • Штамм А. Р. Кое-что о зимняке // Охота и природа. № 4, 1929. — С. 8.
  • Штамм А. Р. Вывучым жыцьцё птах // Паляўнічы Беларусі. № 5, 1930. — С. 8-9.

Спадчына і памяць

правіць

Частка архіву А. Р. Штама захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве[12].

5 чэрвеня 2019 года ў Заходне-Казахстанскім універсітэце імя М. Уцямісава праходзіла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю заалагічнага музея, аснову якога залажылі перад вайной Арнольд Робертавіч і Антаніна Мікалаеўна Штам.

Зноскі

  1. http://mvd.gov.kz/portal/page/portal/mvd/mvd_page/mvd_memorial/mObl9/mObl9_%D0%A8/25F6640847820557E054002655122E6A
  2. а б в https://ornis.su/downloads/category/27-2019.html?download=1809%3A2019-1804&start=80
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Шергалин Е. Э. Светлой памяти лесовода, орнитолога и педагога Арнольда Робертовича Штамма (1892—1943) // Русский орнитологический журнал. Т. 28. Экспресс-выпуск № 1804, 2019
  4. Штамм А. Р. Материалы для познания фауны зверей и птиц Полесья // Народное хозяйство Белоруссии. — 1923. — С. 76-97.
  5. Штильмарк Ф.. Заповедное дело Россиию Теория, практика, история
  6. а б Студент вчера и сегодня (руск.)
  7. Кайназарова А.Е. Музейное дело в Казакхтане / Автореф. канд. дис. истор. наук. – Алматы,1995. – 25 с.
  8. Карагойшин Ж.М., Булатова К.Б. Зоология мұражайының білім алушылардың экологиялық танымдылығын қалыптастырудағы орны // «Қазақстан және оған шектес аумақтардағы биоалуантүрлілікті табиғатта және коллекцияларда сақтау» атты халықаралық ғылыми-практикалық конференция материалдары. – Алматы, 2016. – С. 223-226
  9. Донскова Г.А. Горькие воспоминания оборвавшегося детства / Материалы Международной научно-практической конференции «Рухани жаңғыру жолындағы тарих тағылымы» (в рамках международного проекта «Память во имя будущего», посвященного Дню памяти жертв политических репрессий и голода) – Актобе, 2018. – С.79–82.
  10. Информация из донесения о безвозвратных потерях (руск.)
  11. а б Зубарев С. В. Донскова Г. А.Боль и утраты войны (руск.)
  12. РГИА. Ф. 387. Оп. 24. Д. 12138(недаступная спасылка)