Арсень Аляксандравіч Лабовіч
Арсень Аляксандравіч Лабовіч (нар. 29 верасня 1923, в. Студзянкі каля Супрасля) — беларускі тэатразнавец.
Арсень Аляксандравіч Лабовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1923 (101 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | тэатразнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949), працаваў у культурна-асветніцкіх установах Гродна, Стоўбцаў, Навагрудка. З 1959 — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля працаваў загадчыкам рэдакцыі мастацтва і архітэктуры выдавецтва БелСЭ, загадчыкам кафедры рэжысуры і майстэрства акцёра Мінскага інстытута культуры. З 1991 працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1964 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў беларускі аматарскі тэатр у Заходняй Беларусі ў міжваенны час, гэтаму прысвечана яго кніга «Тэатр змагання» (Мінск, 1969). Аўтар працы «Сценическое воплощение пьес А. Н. Островского на белорусской cцене» (1971), шэрагу матэрыялаў аб праблемах сцэнічнага ўвасаблення драматургіі М. Горкага ў тэатрах Беларусі, пра польска-беларускія тэатральныя ўзаемаадносіны і іншыя тэмы, звязаныя з нацыянальным тэатральным мастацтвам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Календарыюм // «Czasopis», № 09/2003;
- Чыгрын С. Улюбёны ў беларускі тэатр // Ніва № 40(2473). 2003, кастр. 5.