Артабаз I (па-эламску: Irdumasda, стар.-перс.: Artavazdâ; ? — пасля 449 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. Першы прадстаўнік роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнака.

Артабаз I
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць 450-я да н.э.
Род Фарнакіды
Бацька Фарнак, сын Арсама
Дзеці Фарнабаз I
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць Дзяржава Ахеменідаў
Бітвы

Некаторыя з даследчыкаў асацыююць яго з узгаданым у персепальскіх таблічак Артабазам, сатрапам Макі (цяпер Аман). Удзельнічаў у 480 да н.э. — 479 да н.э. у выправе Ксеркса І на Грэцыю, камандаваў горнымі лучнікамі з Харэзма і Парфіі. Знаходзіўся ў падначаленні ў Мардонія. Быў пасланы ў Халкідыку, каб захапіць грэчаскі горад Патыдэя, але не здолеў гэтага зрабіць. Падчас бітвы пры Платэях у 479 да н.э. камандаваў персідскім рэзервам, уратаваў войска ад знішчэння, за што быў вельмі шанаваны.

У 477 да н.э. прызначаны сатрапам Фрыгіі. Магчыма, вёў перамовы з саюзніцкім спартанскім каралевічам Паўсаніем. У 455 да н.э. яго сын Фарнабаз I змяніў Артабаза на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Верагодна, быў удзельнікам вайны з афінцамі за Кіпр і Егіпет, вёў з імі перамовы ў 450 да н.э.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць