Артур Гегамавіч Едыгаран

армянскі футбаліст і трэнер

Артур Едыгаран (арм.: Արթուր Գեղամի Եդիգարյան; нар. 26 чэрвеня 1987, Ерэван) — армянскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Арменіі (2008—2015).

Футбол
Артур Едыгаран
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Гегамавіч Едыгаран
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1987(1987-06-26)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Арменія
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Арменія Пюнік (Ерэван) 68 (9)
2010—2011   Іран ПАС (Хамадан) 38 (4)
2011   Арменія Бананц (Ерэван) 17 (4)
2012 Расія Хімкі 8 (1)
2012 Арменія Пюнік (Ерэван) 3 (1)
2012—2013 Украіна Гаверла (Ужгарад) 19 (0)
2013—2014 Казахстан Кайрат (Алматы) 38 (1)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (1)
2016—2019 Арменія Алашкерт (Мартуні) 86 (7)
2019 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 3 (0)
2019 Арменія Алашкерт (Мартуні) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Арменія Арменія (да 19) 3 (0)
2006—2008 Арменія Арменія (да 21) 7 (0)
2008—2015 Арменія Арменія 41 (0)
Трэнерская кар’ера
2020 Арменія Севан трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 верасня 2019

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў футбольнай сям’і і сам з 6 гадоў займаўся футболам. Выхаванец футбольнай школы ерэванскага «Пюніка», з 2006 года выступаў за асноўны склад клуба, разам з якім выйграў мноства ўнутраных трафеяў. З 2010 года на правах арэнды гуляў у іранскім клубе ПАС. Пасля вяртання з Ірана зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Бананц».

У пачатку 2012 года цікавасць да Едыгарана сталі праяўляць падмаскоўныя «Хімкі». 24 лютага 2012 года ён падпісаў кантракт з гэтым клубам. У чэрвені 2012 года пакінуў «Хімкі» і на кароткі час вярнуўся ў «Пюнік», але ўжо ў жніўні таго ж года стаў іграком ужгарадскай «Гаверлы», у якой правёў увесь сезон 2012/13. Улетку 2013 года перайшоў у «Кайрат», з якім двойчы выйграваў бронзавыя медалі чэмпіянату Казахстана.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама». 17 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі[3]. У першай палове сезона 2015 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды, але са жніўня страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[4].

У студзені 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Алашкерта»[5]. Дапамог «Алашкерту» ўпершыню ў гісторыі выйграць чэмпіянат Арменіі, пасля двойчы паўтараў з клубам гэты поспех.

У ліпені 2019 года пакінуў «Алашкерт» у якасці свабоднага агента і перайшоў у сербскі клуб «Пролетар». Аднак, згуляў за яго толькі ў трох матчах і ў жніўні 2019 года вярнуўся ў «Алашкерт». У снежні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Арменіі. 2 лютага 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Мальты.

Трэнерская кар’ера правіць

З пачатку да лета 2020 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера клуба «Севан».

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Арменіі (7): 2006, 2007, 2008, 2009, 2016, 2017, 2018
  •   Уладальнік Суперкубка Арменіі (3): 2007, 2008, 2016
  •   Уладальнік Кубка Арменіі (2): 2009, 2019
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2013, 2014
  •   Уладальнік Кубка Казахстана: 2014
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015

Зноскі

Спасылкі правіць