Артур Джон Эванс

(Пасля перасылкі з Артур Эванс)

Артур Джон Э́ванс (англ.: Arthur John Evans; 8 ліпеня 1851, Нэш-Мілз, Хартфардшыр, Вялікабрытанія — 11 ліпеня 1941, Юлберы, Оксфардшыр) — англійскі археолаг.

Артур Джон Эванс
англ.: Arthur John Evans
Статуя Сэра Артура Эванса ў палацы Кнос, Крыт, Грэцыя
Статуя Сэра Артура Эванса ў палацы Кнос, Крыт, Грэцыя
Дата нараджэння 8 ліпеня 1851(1851-07-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1941(1941-07-11)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька John Evans[d][3]
Род дзейнасці антраполаг, мастацтвазнавец, археолаг, нумізмат
Навуковая сфера археалогія
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5], доктар філасофіі і honoris causa (1901)
Альма-матар Оксфардскі ўніверсітэт, Гётынгенскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт і Гётынгенскі ўніверсітэт. У 1884—1908 гг. у музеі Ашмала ў Оксфардзе. З 1909 г. прафесар Оксфардскага ўніверсітэта, у 1916—1919 гг. прэзідэнт Брытанскай акадэміі.

У 1893—1930 гг. (з перапынкамі) вёў раскопкі на востраве Крыт, дзе выявіў рэшткі Кноскага палаца. Знойдзеныя рэчы дазволілі даследаваць невядомую раней культуру, якую Эванс назваў Мінойскай (ад імя легендарнага цара Мінаса, гл. Крыта-мікенская культура). У сваёй працы «Палац Мінаса ў Кносе» (т. 1-5, 1921-36) сістэматызаваў знойдзеныя помнікі старажытна-крыцкай культуры і зрабіў яе храналагічную перыядызацыю, якая прызнана і ў сучаснай гістарычнай навуцы; рэканструяваў дзяржаўны лад крыцкага грамадства.

Зноскі

  1. а б Sir Arthur Evans // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б A.J. Evans // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2007. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118685562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  6. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.

Літаратура

правіць
  • Sylvia L. Horwitz: Knossos. Sir Arthur Evans auf den Spuren des Königs Minos, Lübbe Verlag, Bergisch-Gladbach 1983. ISBN 3-7857-0342-2
  • Joseph A. MacGillivray: Minotaur. Sir Arthur Evans and the Archaeology of the Minoan Myth, Hill&Wang, New York 2000. ISBN 0-8090-3035-7
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 40—41. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).