Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

рымска-каталіцкі архікафедральны сабор у Маскве

Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — неагатычны сабор у Маскве, найбуйнейшы каталіцкі сабор у Расіі, кафедральны сабор архідыяцэзіі Маці Божай, якую ўзначальвае арцыбіскуп мітрапаліт Паала Пецы. Трэці па ліку маскоўскі каталіцкі храм, пабудаваны да рэвалюцыі 1917 года, адзін з трох дзеючых цяпер каталіцкіх храмаў Масквы разам з касцёлам Святога Людовіка і касцёлам Святой Вольгі.

Славутасць
Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
руск.: Собор Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии
55°46′02″ пн. ш. 37°34′16″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Лацінская Царква
Епархія Архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Томаш Багдановіч-Дваржэцкі[d]
Дата заснавання 21 снежня 1911
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710184000№ 7710184000
Сайт catedra.ru (руск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У саборы служаць імшы на рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай, іспанскай мовах, латыні, а таксама трыдэнцкія імшы і імшы па армянскаму абраду. Акрамя таго, праводзяцца сустрэчы моладзі, курсы катэхізацыі, дабрачынныя канцэрты арганнай, царкоўнай, класічнай і рок-музыкі. Пры саборы працуюць бібліятэка і царкоўная лаўка, офіс рэгіянальнага аддзялення «Карытас» і дабрачынны фонд «Мастацтва дабра».

Пробашчы правіць

  • 1911—1919 — касцёл насіў статус філіяльнага і не меў уласнага пробашча
  • Міхаіл Цакуль (1919 — 21 жніўня 1937)
  • Юзаф Занеўскі (15 ліпеня 1991 — 2017)[1]
  • Уладзімір Кабак (з 24 мая 2017)[2]

Зноскі

Спасылкі правіць