Паала Пецы

рымска-каталіцкі іерарх італьянскага паходжання, Арцыбіскуп-Мітрапаліт архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве

Яго Эксцэленцыя Паала (Павел) Пецы FSCB (італ.: Paolo Pezzi, руск.: Павел Пецци; нар. 8 жніўня 1960) — італьянскі і расійскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч. Арцыбіскуп, Мітрапаліт мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве, сустаршыня савета Хрысціянскага міжканфесійнага кансультацыйнага камітэта краін СНД і Балтыі.

Яго Эксцэленцыя

Паала (Павел) Пецы

італ.: Paolo Pezzi
руск.: Павел Пецци
Паала (Павел) Пецы
Герб
Gloriæ Christi passio
Стараннасць дзеля славы Хрыста
2-і Мітрапаліт мітраполіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве
з 21 верасня 2007
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч
5-ы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі
з 12 сакавіка 2020
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Клеменс Пікель
3-і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі
19 студзеня 2011 — 17 сакавіка 2017
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Іосіф Верт
Пераемнік Клеменс Пікель
Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 8 жніўня 1960(1960-08-08)[1] (63 гады)
Прэсвітарская хіратонія 22 снежня 1990 ад Уга Палеці
Епіскапская хіратонія 27 кастрычніка 2007 ад Тадэвуша Кандрусевіча (разам з Іосіфам Вертам SJ і Антоніа Меніні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 жніўня 1960 года ў Русі (Эмілія-Раманья, Італія).

У 19851990 гадах атрымліваў адукацыю ў галіне філасофіі і тэалогіі ў Папскім Універсітэце Святога Тамаша Аквінскага[2].

Валодае італьянскай, рускай, англійскай, іспанскай і партугальскай мовамі.

Прэсвітар правіць

Атрымаў хіратонію прэсвітара 22 снежня 1990 года. Абараніў доктарскую дысертацыю па пастырскай тэалогіі ў Папскім Латэранскім універсітэце па тэме «Каталікі Сібіры: паходжанне, ганенні, сённяшні дзень» (італ. «Cattolici in Siberia, le origini, le persecuzioni, l’oggi»).

У 1993—1998 гадах дэкан цэнтральнага рэгіёна Сібіры (цяперашняй Праабражэнскай дыяцэзіі з цэнтрам у Новасібірску) і галоўны рэдактар «Сібірскай каталіцкай газеты» (рус. Сибирская католическая газета).

У 1998—2005 гадах генеральны вікарый Святарскага Брацтва місіянераў Святога Карла Барамеа, адказны за дзейнасць руху «Comunione e Liberazione» у Расіі.

З 2004 года выкладае ў Санкт-Пецярбургскай семінарыі «Марыя — Царыца Апосталаў», з 2006 года па 2008 год з'яўляўся яе рэктарам.

Біскуп правіць

21 верасня 2007 года прызначаны на кафедру архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве замест арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які быў пераведзены ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію.

Біскупская хіратонія Паала Пецы адбылася 27 кастрычніка 2007 года. Галоўным кансекрантам быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — яго папярэднік на пасадзе кіраўніка архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве. Двума іншымі кансекрантамі былі Апостальскі нунцый Антоніа Меніні і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі біскуп Іосіф Верт. Таксама на хіратоніі прысутнічалі расійскія біскупы Клеменс Пікель і Кірыл Клімовіч, Мітрапаліт архідыяцэзіі Найсвяцейшай Дзевы Марыі з цэнтрам у Астане Томаш Пэта і Біскуп Парынцінскі Джуліяна Фрыджэні.

Пасля хіратоніі з прывітальным словам да біскупа Паала Пецы звярнуўся нунцый Антоніа Меніні. Прысутны на богаслужэнні ад Рускай Праваслаўнай Царквы намеснік старшыні аддзела знешніх царкоўных сувязей Усевалад Чаплін зачытаў прывітанні ад Патрыярха Аляксія II і Мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага Кірыла. Таксама былі зачытаныя віншаванні ад свецкіх улад і ад галоўнага рабіна Масквы Пінхаса Гольдшміта[3][4].

19 студзеня 2010 года дэкрэтам Вялікага Магістра Ордэна Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай кардынала Джона Патрыка Фолі прызначаны Вялікім Прыёрам дэлегатуры Ордэна ў Расійскай Федэрацыі[5].

26 ліпеня 2011 года атрымаў расійскае грамадзянства[6].

19 студзеня 2011 года абраны Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расіі тэрмінам на тры гады[7]. У 2014 годзе быў пераабраны на новы тэрмін[8]. У сакавіку 2020 года зноў абраны на пасаду Старшыні Канферэнцыі[9].

З 27 кастрычніка 2012 года з'яўляецца членам Папскага Савета «Cor Unum»[10].

Зноскі

  1. Paolo Pezzi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sala Stampa della Santa Sede, Bollettino quotidiano del: 21.09.2007, Rinunce e nomine, Nomina dell’Arcivescovo Metropolita dell’Arcidiocesi «della Madre di Dio» a Mosca (Federazione Russa) Архівавана 9 чэрвеня 2009 года. (італ.)
  3. В Москве возведен в епископский сан новый глава католической архиепархии Паоло Пецци NEWSru.com 29 кастрычніка 2007 г.
  4. Хиротония архиепископа Паоло Пецци состоялась в Москве Blagovest-info.ru 27.10.07
  5. Российская делегатура Ордена
  6. Указ Президента Российской Федерации от 26 июля 2011 года № 1004 «О приеме в гражданство Российской Федерации»
  7. Новым председателем Конференции католических епископов России избран архиепископ Паоло Пецци
  8. В Казани состоялось очередное заседание Конференции католических епископов России(недаступная спасылка)
  9. Информационное сообщение о пленарном заседании Конференции католических епископов России
  10. Rinunce e nomine, 27.10.2012 Архівавана 11 верасня 2013. (італ.)