Сна́ры (англ.: The Snares, маары: Tini Heke) — архіпелаг на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча — 3,28 км². Сталага насельніцтва няма.

Снары
англ. Snares, маары Tini Heke
Востраў Броўтана
Востраў Броўтана
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўВостраў Норт-Іст 
Агульная плошча3,28 км²
Найвышэйшы пункт130 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
48°01′ пд. ш. 166°36′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Снары (Ціхі акіян)
Снары
Снары
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пра існаванне архіпелага на поўдзень ад Новай Зеландыі ведалі маары, паколькі ён бачны ў яснае надвор’е з вострава Сцьюарт. Яны далі яму назву Tini Heke (літаральна «ланцуг праліваў»).

23 лістапада 1791 г. астравы былі адкрыты экспедыцыяй Джорджа Ванкувера. Ён пазначыў іх на карце як Snares (літаральна «пасткі»).

Людзі ніколі не прадпрымалі спроб засяліць Снары. Нават караблекрушэнні здараліся рэдка. Толькі ў 1970-ыя гг. на іх з’явілася часовая навуковая станцыя. Дзякуючы гэтаму на Снарах захавалася першародная прырода.

У 1998 г. архіпелаг трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі.

Геаграфія

правіць
 
Карта

Архіпелаг Снары знаходзіцца ў каля 200 км на поўдзень ад новазеландскага вострава Сцьюарт. Мае вулканічнае паходжанне. Самы вялікі востраў Норт-Іст. На ім ёсць рэкі і невялікія азёры. Адзінае зручнае месца высадкі на ўсходнім беразе. Астатняе ўзбярэжжа скалістае. Найвышэйшы пункт (каля 130 м) — адзін з уцёсаў паўднёва-заходняга берага. Астатнія кавалкі сушы — малыя астравы або папросту стромкія скалы.

Клімат марскі прахалодны. Сярэднегадавая тэмпература — каля 11 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1200 мм.

Прырода

правіць

Норт-Іст і суседнія з ім астравы пакрыты лясамі, у якіх пераважаюць рамонкавае дрэва (Olearia lyallii) і высокія травы, у тым ліку мясцовыя эндэмікі Stilbocarpa robusta, Anisotome acutifolia і Lepidium oleraceum. Усяго налічваецца 22 віды сасудзістых раслін, 77 відаў мохаў, 45 лішайнікаў і 6 грыбоў.

На Снарах няма завезенай людзьмі фаўны накшталт небяспечных мышэй і пацукоў. Тут захаваліся эндэмічныя і распаўсюджаныя на іншых антарктычных астравах птушкі. Маецца каля 100 калоній пінгвінаў. На ўзбярэжжы можна сустрэць ластаногіх — марскога коціка Arctocephalus Forsteri і марскога льва Phocarctos hookeri. На востраве Броўтана жыве мясцовы від жука-даўганосіка, які не сустракаецца больш нідзе ў свеце.

Галерэя

правіць

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 877
рус.англ.фр.