Архіў рускай рэвалюцыі
«Архіў рускай рэвалюцыі» (руск.: Архив русской революции) — зборнік дакументаў па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917 года і грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў у Расіі.
Архіў рускай рэвалюцыі | |
---|---|
Назва | руск.: Архив русской революции |
Асноўная тэма твора | Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі[1] і Грамадзянская вайна ў Расіі[1] |
Рэдактар | Josif Hessen[d][1] |
Месца публікацыі | Берлін[1] |
Мова твора або назвы | руская[1] |
Дата публікацыі | 1921[1] |
Выдадзены ў 1922—1937 гадах у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў расійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі І. У. Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у тым ліку старшыні Дзяржаўнай думы М. У. Радзянкі , кіраўніка справамі Часовага ўрада У. Д. Набокава , данскога атамана генерала П. М. Краснова, вайсковага атамана Кубанскага казацкага войска генерала-лейтэнанта А. П. Філімонава ), якія асвятлялі галоўным чынам «парадкі і падзеі ўнутры савецкай Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рускай эміграцыі ў Еўропе і іншых частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і іншых частак свету, адносіны дзяржаўных дзеячаў».
У пачатку 1990-х гадоў «Архіў…» перавыдадзены ў Расіі ў 22 тамах (11 кнігах).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).