Арцём Іванавіч Салодышаў

Арцём Іванавіч Салодышаў (5 кастрычніка 1910, вёска Лазаравічы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 27 студзеня 1960, Быхаў) — Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).

Арцём Іванавіч Салодышаў
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1910(1910-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1960(1960-01-27) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391945
Званне
сяржант
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА, Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу» — СССР Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»

Біяграфія правіць

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. У Вялікую Айчынную вайну партызан, з 1943 г. камандзір узвода 810-га партызанскага палка, з 1944 г. на фронце. Камандзір стралковага аддзялення сяржант А. І. Салодышаў вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобл. 27.06.1944 г. пад моцным артылерыйска-мінамётным агнём пераправіўся цераз Дняпро на поўдзень ад Магілёва. У баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот, які стрымліваў наступленне савецкай пяхоты. Быў паранены, але поля бою не пакінуў. Агнём з аўтамата знішчыў 27 гітлераўцаў.

Пасля вайны жыў у Быхаве, працаваў інспектарам Дзяржрыбнагляду. Пахаваны ў Быхаве. Імем А. І. Салодышава названы вуліца і завулак у Быхаве, яго імя насілі піянерскія дружыны Быхаўскай СШ № 4 і Навабыхаўскай СШ Быхаўскага раёна.

Зноскі

Літаратура правіць