Арцём Аляксандравіч Скітоў

беларускі футбаліст

Арцём Скітоў[2] (нар. 21 студзеня 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Арцём Скітоў
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Скітоў
Нарадзіўся 21 студзеня 1991(1991-01-21)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2008— Беларусь Віцебск 310 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2015

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскага футбола, з 2008 года выступаў за дубль «Віцебска», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сезоне 2011 трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клуба, але па выніках сезона «Віцебск» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2012 года Арцём праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клубе. У студзені 2013 года зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага канца сезона 2013[5].

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазіцыі правага абаронцы (да таго звычайна гуляў як паўабаронца). Дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у Вышэйшай лізе[7]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, на наступны год вярнуў месца ў аснове.

У сезоне 2018 стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8].

У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[9]. У пачатку 2023 года перадаў функцыі капітана каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Віцебскам»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

  •   У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Віцебск   25 0
2009 Д1 Віцебск   2 0
2010 Д1 Віцебск   11 0
2011 Д1 Віцебск   22 0
2012 Д2 Віцебск   10 0
2013 Д2 Віцебск   4 0
2014 Д2 Віцебск   28 0
2015 Д1 Віцебск   18 0
2016 Д1 Віцебск   27 0
2017 Д1 Віцебск   29 0
2018 Д1 Віцебск   29 1
2019 Д1 Віцебск   21 0
2020 Д1 Віцебск   27 0
2021 Д1 Віцебск   24 0
2022 Д1 Віцебск   27 0
2023 Д2 Віцебск   31 0

Крыніцы правіць

  1. Artem Skitov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артем Скитов. Я не гастролер (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  3. Кривобок, Ирха, Панкратов, Скитов и Гинтов на просмотре в «Немане» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (9 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012.
  4. Футбол. Иван Садовничий, Артем Скитов и Александр Демидович прибыли на просмотр в "Неман" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2013.
  5. Артем Скитов: «Не знаю, где буду играть в следующем сезоне» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). goals.by.
  6. Дегтерев и Усачев перешли в «Витебск», Скитов продлил контракт с клубом (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). goals.by.
  7. Краснов, Раджабов и еще 3 игрока продлили контракты с «Витебском» (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  9. Гущенко, Скитов и Матвеенко заключили новые соглашения с "Витебском" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  10. Скитов проведет 16-й сезон в основной команде "Витебска" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.