Арцём Віктаравіч Вішняк

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Вішняк)

Арцём Вішняк (нар. 16 жніўня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мар’інагорскай «Вікторыі».

Футбол
Арцём Вішняк
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Вішняк
Нарадзіўся 16 жніўня 1993(1993-08-16)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вікторыя
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Мінск 0 (0)
2012   Беларусь Мінск-2 9 (0)
2013 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 13 (0)
2013 Беларусь Гарадзея 3 (0)
2014 Беларусь Асіповічы 23 (1)
2015 Беларусь Ашмяны 26 (4)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 0 (0)
2017 Беларусь Узда 15 (0)
2018 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 14 (4)
2020— Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 мая 2020.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец фубтольнага клуба «Мінск», у 2011 годзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2012 — за фарм-клуб «Мінск-2». Сезон 2013 пачынаў у СКВІЧы, згуляў у 13 матчах у Першай лізе, пасля чаго перайшоў у «Гарадзею», у складзе якой на полі з’явіўся ўсяго тройчы. З 2014 года стаў выступаць на аматарскім узроўні ў розных камандах Другой лігі, у 2016 годзе выступаў за дубль «Крумкачоў».

У пачатку 2019 года быў заяўлены на сезон за «Асіповічы», аднак так і не згуляў за каманду. У сезоне 2020 стаў выступаць за мар’інагорскую «Вікторыю».

Зноскі

  1. Artem Vishnyak // Transfermarkt — 2000.

Спасылкі правіць