Арцём Юр’евіч Шкурдзюк

беларускі футбаліст

Арцём Шкурдзюк (нар. 20 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Арцём Шкурдзюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Юр’евіч Шкурдзюк
Нарадзіўся 20 жніўня 1998(1998-08-20)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 81 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Беларусь Трактар (Мінск)
Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 1 (0)
2018—2021   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 66 (2)
2023 Беларусь Гомель 8 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскай школе «Трактар», у юнацкім узросце далучыўся да барысаўскага БАТЭ. З 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў складзе, гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.

У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1). У сезоне 2018 стаў часцей трапляць у заяўку асноўнай каманды, а 28 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (1:1).

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энергетык-БДУ»[4]. Стаў асноўным абаронцам мінчан, дапамог камандзе па выніках сезона 2018 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2019 года арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2019[5]. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком асновы ў Вышэйшай лізе. У снежні 2019 стала вядома, што абаронца застанецца ў арэндзе ў сталічным клубе і ў сезоне 2020[6].

У студзені 2021 года арэнда была падоўжана на сезон 2021[7], аднак абаронца амаль не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[8]. Сезон 2022 поўнасцю прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы.

У студзені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[9]. Другую палову сезона 2023 зноў прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года разарваў кантракт з «Гомелем» і завяршыў прафесійную кар’еру[10].

Міжнародная кар’ера правіць

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным абаронцам моладзевай зборнай.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль БАТЭ   20 5
2017 дубль БАТЭ   28 5
2018 (1) Д1 БАТЭ   1 0
2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ   11 0
2019 Д1 Энергетык-БДУ   28 1
2020 Д1 Энергетык-БДУ   25 0
2021 Д1 Энергетык-БДУ   2 1
2023 Д1 Гомель   8 1

Крыніцы правіць

  1. Artem Shkurdyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.transfermarkt.com/artem-shkurdyuk/profil/spieler/396813
  3. https://www.pressball.by/footballstat/artyom_shkurdyuk/
  4. Шкурдюк на правах аренды перешел из БАТЭ в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (15 жніўня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
  5. "Энергетик-БГУ" продлил аренду защитника БАТЭ (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  6. "Энергетик-БГУ" и БАТЭ договорились о продлении аренды Шкурдюка (руск.). football.by (30 снежня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Артем Шкурдюк остается в "Энергетике-БГУ" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  8. ШКУРДЮК И БУЛЫЧЕВ ПОКИНУЛИ «ЭНЕРГЕТИК»-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 17 снежня 2021.
  9. "Гомель" подписал контракт с защитником, который год не играл (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
  10. 25-летний Артем Шкурдюк завершил карьеру (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.