Аршанская паласа краявых марэнных утварэнняў

Аршанская паласа краявых марэнных утварэнняў — паласа марэны, якая ўтварылася на мяжы апошняга (паазёрскага) ледавікоўя.

Па асаблівасцях рэльефу і геалагічнай будовы Аршанская паласа падпадзяляецца на заходнюю і усходнюю часткі.

  1. Усходняя частка Аршанскай паласы утворана Лукомскім узвышшам, Паўднёва-Нарачанскай і Астравецкай градамі і характарызуецца шырокім распаўсюджваннем град з вялікай колькасцю валуноў і груд крышталічных парод, а таксама дэвонскіх даламітаў.
  2. Заходняя частка Аршанскай паласы узнікла каля 17 тыс. гадоў таму і ўключае ў сябе Азёрную групу, паўночнае падножжа Гарадзенскага ўзвышша. Яна прадстаўлена ў асноўным узгорыстым камавым рельефам з вялікай колькасцю термакарставых западзін. Марэнныя ўзгоркі і масівы адрозніваюцца тут конусападобным профілем і адноснай вышынёй ад 5 да 15 м; яны узніклі ў выніку таяння лёду дзякуючы наяўнасці падвышэнняў рэльефу (Гродзенскае ўзвышша, Лідская раўніна).