Арыстарх Апалонавіч Белапольскі
Арыстарх Апалонавіч Белапо́льскі (руск.: Аристарх Аполлонович Белопольский; 13 ліпеня 1854, Масква — 16 мая 1934) — рускі і савецкі астрафізік, акадэмік РАН (1903).
Арыстарх Апалонавіч Белапольскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 (13) ліпеня 1854[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 1934[2][3] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | астрафізік |
Навуковая сфера | астраномія і астрафізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін[d] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Жансена[d] (1898) |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1877). Са студэнцкіх гадоў працаваў ва ўніверсітэцкай астранамічнай абсерваторыі, потым у Пулкаўскай абсерваторыі (1888—1934, дырэктар: 1917—1919).
Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астрафізічных даследаваннях спектральным аналізам і фатаграфіяй, фатаграфуючы каметы, Месяц у час зацьменняў, сонечную карону, дэталі на паверхні Сонца. Эксперыментальна давёў магчымасць выкарыстання эфекта Доплера для вымярэння прамянёвай (радыяльнай) хуткасці нябесных целаў. Заўважыў у спектрах пераменных зорак — цэфеід — зрух фазы між змяненнямі ў іх бляску і прамянёвай хуткасці, выкліканы іх пульсацыяй. У доследах з вымярэннямі прамянёвай хуткасці розных частак колцаў Сатурна давёў іх несуцэльную будову (1895, адначасова з іншымі астраномамі).
Склаў першы падручнік астрафізікі на рускай мове.
Крыніцы
правіць- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- ↑ Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Aristarch Apollonowitsch Belopolski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).