Арэст Адамавіч Кіпрэнскі
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі (13 (24) сакавіка 1782 — 5 (17) кастрычніка 1836) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі | |
---|---|
руск.: Орест Кипренский | |
![]() Аўтапартрэт, 1828 | |
Дата нараджэння | 13 (24) сакавіка 1782 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (17) кастрычніка 1836 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор'я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям'ю прыгоннага Адама Швальбэ.
Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.
У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.
Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.
Зноскі
- ↑ Кипренский Орест Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.275
СпасылкіПравіць
- Кіпрэнскі Арэст Адамавіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru (руск.)
- Арэст Адамавіч Кіпрэнскі у бібліятэцы «Старацель»
- Партрэт садоўніка (руск.)
- Партрэт Давыдава (руск.)
- Настаўнік Кіпрэнскага — Элізар Шэнау (руск.)
- Галерэя карцін Арэста Кіпрэнскага, біяграфія і аналіз аўтапартрэтаў (руск.)