Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ

Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе — грамадская культурна-асветная арганізацыя ў 19231925.

Заснавана 25 сакавіка 1923 на гарадской нарадзе студэнтаў-беларусаў ВНУ Петраграда па ініцыятыве студэнтаў Петраградскага сельскагаспадарчага інстытута на ўзор нацыянальных зямляцтваў еўрапейскіх універсітэтаў. Аб’ядноўвала студэнтаў-беларусаў і навуковых супрацоўнікаў ВНУ Петраграда. Паводле статута Асацыяцыі, асноўнымі мэтамі зямляцтва з’яўляліся нацыянальна–культурная праца, навуковая дзейнасць, аказанне матэрыялльнай дапамогі сябрам. Кіруючы орган — управа. Старшыня Асацыяцыі В. Казловіч, сакратар Красоўскі.

Культурна-асветныя мерапрыемствы адбываліся ў памяшканні студэнцкага клуба петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. 1 красавіка 1923 адбылася сустрэча сяброў асацыяцыі з дзеячамі беларускага рэвалюцыйнага руху Я. Канчарам і З. Жылуновічам (апошні меў значны ідэйны ўплыў на актыў асацыяцыі). Падтрымлівала сувязі з беларускім вучоным А. К. Сержпутоўскім.

Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе (1927).

Літаратура правіць