Асені
Асе́ні (балг.: Асеневци) — дынастыя балгарскіх цароў, паміж 1187 і 1280 гадамі. Дынастыя заснавана братамі Пятром і Іванам Асенем, ад мянушкі якога і атрымала назву дынастыя. На мяжы 1185 і 1186 гадоў з-за павышэння падаткаў у Балгарыі пачынаецца паўстанне супраць Візантыі, якое ўзначалілі браты. У выніку перамогі паўстання было створана Другое Балгарскае царства, першымі кіраўнікамі якога і сталі браты.
Першыя цары з дынастыі Асень насілі тытул «цара балгараў і валахаў», у гады найвышэйшага росквіту дзяржавы цар Іван Асень II называў сябе «царом балгараў і грэкаў».
Паходжанне
правіцьПаходжанне дынастыі, асабліва нацыянальнасць трох братоў Асень (Пятра, Івана Асеня і Калаяна) застаюцца прадметам дыскусіі. Ёсць тры асноўныя гіпотэзы адносна іх паходжання:
- Валашская тэорыя (румыны або арумуны) — заснавана на тым, што ў хроніках прама гаворыцца пра тое што браты — влахі
- Балгарская тэорыя — заснавана на здагадцы, што браты влахі не па нацыянальнасці, а выхадцы з вобласці Валахія
- Цюркская тэорыя (полаўцы або печанегі) — некаторыя імёны першых кіраўнікоў маюць цюркскае паходжанне. Напрыклад, Белгун (мянушка Івана Асеня) з’яўляецца вытворным ад цюркскага слова «bilgun», якое азначала «мудры».
Кіраўнікі з дынастыі Асень
правіцьІван Асень I | 1187 — 1196 | разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царства |
Пётр IV | 1186 — 1197 | разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царства |
Калаян | 1197 — 1207 | малодшы брат Пятра IV і Івана Асеня I |
Барыл | 1207 — 1218 | сын сястры цара Калаяна |
Іван Асень II | 1218 — 1241 | сын Івана Асеня I |
Каламан I Асень | 1241 — 1246 | сын Івана Асеня II |
Міхаіл I Асень | 1246 — 1256 | сын Івана Асеня II |
Каламан II Асень | 1256 — 1256 | унук Івана Асеня I |
Міца Асень | 1256 — 1257 | |
Канстанцін Асень Ціх | 1257 — 1277 | |
Іван Асень III | 1279 — 1280 | унук Івана Асеня II |
Заўвага: строга кажучы, Міца Асень і Канстанцін Асень Ціх не з’яўляюцца прадстаўнікамі дынастыі Асеняў, з прычыны таго, што не былі звязаны крэўным сваяцтвам з братамі Асенямі. Міца Асень узяў імя Асень пры ўзыходжанні на прастол паколькі ён быў жанаты з Марыяй, дачкой Івана Асеня II. Канстанцін Асень Ціх таксама ўзяў імя Асень пры каранацыі, каб падкрэсліць, што ён жанаты з ўнучцы цара Івана Асеня II.
Пасля цары Балгарыі часта падкрэслівалі сваю пераемнасць (часам уяўную) з дынастыяй Асеняў. Частка дынастыі Шышманаў (пачынаючы з цара Івана Аляксандра) таксама з’яўляецца нашчадкамі Асеняў (праз адну з дочак Івана Асеня II).
Літаратура
правіць- Божилов, Ив. Фамилията на Асеневци (1186—1460). София, 1985 (1995). (балг.)
- Асень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асені