Астработнія (гістарычная правінцыя)

Астрабо́тнія (По́х'янма́ (фінск.: Pohjanmaa - аснова), Э́стэрботэн, (шведск.: Österbotten) - усходняя частка) — гістарычная правінцыя ў Фінляндыі, частка гістарычнай тэрыторыі рассялення фінаў.

Гістарычная правінцыя Астработнія (Пох'янма) у межах сучаснай Фінляндыі
Гістарычны герб Пох'янма

Геаграфічнае становішча правіць

Рэгіён Астработнія ўключае ўсю тэрыторыю губерні Оўлу, а таксама паўночную частку Заходняй Фінляндыі і паўднёвую частку губерні Лапландыя; яго асноўную частку складаюць цяперашнія губерні Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая Пох'янма. З захаду Астработнію абмывае Батнічны заліў, на поўначы яна мяжуе з Лапландыяй, на ўсходзе — з Карэліяй, на поўдні — з Фінскай Карэліяй, абласцямі Савонія, Тавастыя і Сатакунта.

Ландшафт Астработніі ўяўляе сабой пакрытыя лясамі і балотамі пагорыстыя раўніны са мноствам невялікіх рэк, якія цякуць у паўночна-заходнім кірунку і ўпадаюць у Батнічны заліў Балтыйскага мора[1]. Найбуйнейшае возера — Оўлуярві, размешчанае ў Паўночнай Пох'янма. На яго ўзбярэжжы знаходзіцца горад Каяні.

Гісторыя правіць

 
Правінцыя Эстэрботэн на карце правінцый Швецыі да 1809 года.

Першыя разрозненыя паселішчы на тэрыторыі Астработніі з'явіліся прыкладна 9-10 тыс. гадоў таму назад пасля адступлення мацерыковага лёду і наступнага ўздыму сушы. Пазнейшыя жыхары гэтай тэрыторыі ў расавым і лінгвістычным плане меркавана належалі да фіна-ўгорскай групы народаў. У перыяд бронзавага і жалезнага вякоў на поўдні Астработніі пачынае развівацца земляробства.

Пачынаючы з XII стагоддзя заходняе ўзбярэжжа Паўднёвай і Цэнтральнай Астработніі ўваходзіла ў склад Шведскага каралеўства. Адміністрацыйным цэнтрам Астработніі ў гэты перыяд становіцца Корсхальм (цяпер Мустасаары)[1]. У той жа час шэраг унутраных раёнаў Астработніі засялілі перасяленцы з Карэліі. Паводле ўмоў Цяўзінскага мірнага дагавора (1595), уся тэрыторыя Астработніі была замацавана за Швецыяй.

У 1634 годзе была ўтворана губерня. Пазней, у 1775 годзе, яна была падзелена на Вазаскую і Улеабаргскую губерні.

Першыя гарады ў Астработніі з'явіліся ў XVII стагоддзі дзякуючы гандлю хваёвай смалой, які адыграў важную ролю ў караблебудаванні. Падчас Вялікай Паўночнай вайны Астработнія, як і астатняя тэрыторыя Фінляндыі, была спустошана рускімі войскамі. Асабліва пацярпела ад гэтай вайны Паўночная Астработнія, якая страціла прыкладна чвэрць свайго насельніцтва[2].

У 1809 годзе Астработнія стала часткай Вялікага Княства Фінляндскага, якое ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.

Усходняя частка раёна Сала–Куўсама на паўночным усходзе Астработніі падчас Зімовай вайны была акупавана савецкімі войскамі і паводле Маскоўскага мірнага дагавора 1940 года адышла да СССР, хоць падчас савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў фінам удалося на кароткі час вярнуць гэту тэрыторыю сабе. У наш час гэты раён уваходзіць у склад Расіі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Эстерботтния // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Петри Каронен Великая Северная война. Швеция и Финляндия в 1521—1809 годах WSOY, Porvoo, Helsinki, Juva. ISBN 951-0-23739-6

Літаратура правіць