Бабар (астравы)
Баба́р (індан.: Pulau-Pulau Babar) — архіпелаг з 6 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 813 км². Насельніцтва (2010 г.) — 8640 чал.
Бабар | |
---|---|
індан. Pulau-Pulau Babar | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 6 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Бабар |
Агульная плошча | 813 км² |
Найвышэйшы пункт | 833 м |
Насельніцтва | 8 640 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 10,63 чал./км² |
Размяшчэнне | |
7°52′ пд. ш. 129°36′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўную плошчу архіпелага займае цэнтральны востраў Бабар, які мае вулканічнае паходжанне. Астатнія больш дробныя астравы месцяцца вакол яго. Яны сфарміраваліся ў выніку накаплення арганічных рэчываў на вулканічным плыткаводдзі, пазней выштурхнутым у выніку тэктанічных працэсаў над узроўнем акіяна. Рэльеф найбуйнейшага вострава вызначаны старажытнай кальдэрай, сцены якой утвараюць кальцавы хрыбет. Найвышэйшы пункт — 833 м. У цэнтры вострава Бабар маецца даліна. Меньшыя па плошчы астравы значна больш нізкія. На схілах гор і пагоркаў растуць дажджавыя лясы.
Клімат трапічны, вельмі вільготны.
Архіпелаг населены некалькімі народамі аўстранезійскага паходжання. Асноўныя заняткі — рыбалоўства і сельская гаспадарка. Каля вострава Масела знойдзены значныя радовішчы прыроднага газу. Плануецца будоўля прадпрыемства па вытворчасці звадкаванага газу на востраве Бабар.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабар (астравы)
- Pulau Babar
- Pulau Babar Lokasi Ideal Kilang Blok Masela
- BIBLIOGRAPHY OF THE GEOLOGY OF INDONESIA AND SURROUNDING AREAS(недаступная спасылка)
- Saumlaki to Babar Island
- The Dowry of Babar Royal Wedding