Астравы Марыі (ісп.: Islas Marías) — група астравоў у Ціхім акіяне, адміністрацыйна належаць да мексіканскага штата Наярыт. Агульная плошча — 245 км². Насельніцтва (2005 г.) — 1116 чал.

Марыі
ісп. Marías
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Марыя-Мадрэ 
Агульная плошча245 км²
Найвышэйшы пункт616 м
Насельніцтва1 116 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва4,56 чал./км²
Размяшчэнне
21°36′57″ пн. ш. 106°34′42″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Астравы Марыі (Мексіка)
Марыі
Марыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Архіпелаг Марыі ўключае 9 астравоў, што знаходзяцца ў 112 км ад мацерыковай часткі Мексікі. Найбуйнейшы востраў Марыя-Мадрэ займае плошчу 145,28 км². Паверхня гарыстая. Узбярэжжа большасці астравоў пакрыта скаламі і камяністымі пляжамі. Найвышэйшы пункт — мыс Ракалоса (616 м).

Клімат трапічны, дзякуючы сталаму ўздзеянню Ціхага акіяна больш мяккі, чым на астатняй тэрыторыі штата Наярыт.

Прырода правіць

На астравах існуе некалькі экалагічных зон. Значная частка сушы пакрыта хмызнякамі і травамі, аднак існуюць невялікія па плошчы горныя лясныя масівы і прыбярэжныя мангры. Флора і фаўна адрозніваюцца распаўсюджваннем эндэмічных форм, у тым ліку мясцовымі відамі яшчарак, грызуноў, казурак і птушак. Сустракаюцца ластаногія, пінгвіны, ігуаны, кажаны, апосумы і інш. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, кітоў і дэльфінаў.

У 2010 г. ЮНЕСКА абвясціла астравы Марыі біясферным рэзерватам.

Гісторыя правіць

Астравы Марыі былі адкрыты іспанскімі канкістадорамі ў 1532 г. У 1857 г. мексіканскі ўрад перадаў іх у арэнду прыватным асобам, аднак ніякай актыўнай эканамічнай дзейнасці яны не вялі. У 1879 г. сталі прыватнай маёмасцю сям'і Карпена, якая распачала здабычу солі. У 1905 г. архіпелаг зноў выкуплены федэральным урадам Мексікі. На востраве Марыя-Мадрэ была пабудавана турма, якая дзейнічае да нашых дзён.

Спасылкі правіць