Адкрыць галоўнае меню

Талаўд (індан.: Talaud) — архіпелаг на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 1025,76 км². Насельніцтва (2010 г.) - 83 434 чал.

Астравы Талаўд
індан. Talaud
UvA-BC 300.330 - Siboga - strand bij de kampong Lirung op het eiland Salibabu.jpg
Фота 1899 - 1900 г.
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Каракелонг 
Агульная плошча1 025,76 км²
Насельніцтва83 434 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва81,34 чал./км²
Размяшчэнне
4°20′26″ пн. ш. 126°50′07″ у. д.HGЯO
АкваторыяМора Сулавесі
Краіна
Талаўд (Інданезія)
Астравы Талаўд
Астравы Талаўд
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Астравы Талаўд знаходзяцца на ўсходзе мора Сулавесі. Сфарміраваны ў выніку субдукцыі (падняцця) тэктанічных пліт, якія выклікалі стварэнне ланцугу вулканічных узвышшаў. Іх вяршыні склалі паверхню астравоў. Найбуйнейшы востраў Каракелонг займае плошчу 846 км².

Клімат трапічны пасатны. З канца кастрычніка да пачатку красавіка працягваецца сезон мусонаў, які суправаджаецца моцнымі цыклонамі.

На схілах вулканаў захаваліся лясы. Фаўна прадстаўлена птушкамі, у тым ліку эндэмічнымі відамі, яшчаркамі, дзікамі, кажанамі, чарапахамі.

Гісторыя і культураПравіць

Астравы Талаўд былі населены некалькі тысяч гадоў таму. Мяркуюць, што яны былі важным пунктам перасялення старажытных аўстранезійцаў на тэрыторыю сучаснай Інданезіі, Філіпіны і Акіянію. Іх нашчадкі складаюць сучаснае насельніцтва, якое размаўляе на асобнай мове, блізкай да мовы сангірцаў. Большасць сучасных вернікаў спавядае хрысціянства.

У другой палове XVII ст. астравы Талаўд трапілі пад фармальны кантроль галандскай каланіяльнай адміністрацыі. Адсюль вывозілі бананавае валакно, якое выкарыстоўвалі падчас марскіх плаванняў. Згодна паданням саміх талаўдцаў, у іх мелася свая дзяржава на чале вярхоўнага правадыра з цэнтрам у вёсцы Тараган на востраве Каракелонг. У XIX ст. паміж вярхоўным правадыром і галандцамі ўспыхнуў канфлікт, які скончыўся бегствам правадыра, а потым — яго палонам.

У 1950 г. астравы Талаўд увайшлі ў склад Інданезіі.

ЭканомікаПравіць

Астравы Талаўд славяцца вытворчасцю мускатых арэхаў. Маюцца таварныя плантацыі гваздзіковых дрэў, бананаў і какосавай пальмы. Мясцовае насельніцтва займаецца дробнай сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і марскім гандлем.

СпасылкіПравіць