Астравіты (возера)
Аставі́ты — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 16 км у напрамку на поўнач ад горада Браслаў. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Астравіты | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,2 м |
Даўжыня | 1,15 км |
Шырыня | 0,64 км |
Плошча | 0,41 км² |
Аб’ём | 0,00051 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,8 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,185 ‰ |
Празрыстасць | 1,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,5 км² |
Упадаюць | ручаі, каналы |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,41 км². Даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,2 м. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб’ём вады 0,51 млн. м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно плоскае, амаль цалкам выслана сапрапелем, каля ўсходніх і паўднёва-ўсходніх берагоў — вузкая пясчаная паласа.
Возера эўтрофнае з прыкметамі дыстафіравання. Зарастае. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Снуды.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, лешч, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Мыслівец І. А. Астравіты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Астравіты Архівавана 19 верасня 2013.