Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні

Атар Міхайлавіч Дадышкілія́ні (руск.: Отар Михайлович Дадишкилиани; нар. 21 жніўня 1923, Новачаркаск, Расія) — расійскі і беларускі балетмайстар, оперны рэжысёр. Заслужаны артыст РСФСР (1961), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970).

Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні
Дата нараджэння 21 жніўня 1923(1923-08-21) (101 год)
Месца нараджэння
Жонка Клара Мікалаеўна Малышава
Дзеці Натэла Атараўна Дадышкіліяні
Адукацыя
Прафесія балетмайстар, оперны рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1955 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 1955—1965 гадах і з 1976 года балетмайстар у тэатрах оперы і балета Расіі. З 1965 года галоўны балетмайстар, з 1972 года галоўны рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць

правіць

Дадышкіліяні-балетмайстру ўласцівы сцвярджэнне рэалістычнай танцавальнай вобразнасці, пошукі ў галіне сцэнічнай формы. Першы пастаноўшчык на беларускай сцэне балетаў «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) і «Тыль Уленшпігель» (1974) Я. Глебава, «Пасля балю» Г. Вагнера (1971). Сярод іншых пастановак: балеты «Спартак[ru]» А. Хачатурана (1964), «Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга (1966), «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1968), оперы «Хаваншчына[ru]» М. Мусаргскага (1970), «Пікавая дама» (1972) і «Іаланта» (1975) П. Чайкоўскага, «Дон Жуан» В. А. Моцарта (1973), «Русалка» А. Даргамыжскага (1974).

Сям’я

правіць

У шлюбе з балерынай Кларай Малышавай мае двух дзяцей:[1]

  • дачка — Натэла Дадышкіліяні (нар. 1960), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі;
  • сын — Дзяніс Дадышкіліяні (нар. 1973)[2], артыст балета.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць