Натэла Атараўна Дадышкіліяні
Натэла Атараўна Дадышкіліяні (2 снежня 1960, г. Чалябінск, Расія) — артыстка балета. Дачка А. Дадышкіліяні. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).
Натэла Атараўна Дадышкіліяні | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні |
Маці | Клара Мікалаеўна Малышава |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў 1960 годзе ў балетнай сям’і: маці — балерына Клара Малышава, а бацька — рэжысёр Атар Дадышкіліяні.[1]
Пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.
У 1998 годзе з’ехала ў Японію, дзе выкладала танец у балетнай студыі, паставіла некалькі балетаў і харэаграфічных мініяцюр, у якіх сама танчыла. Вярнуўшыся з Японіі, працавала ў Мінскім музычным тэатры ў якасці рэпетытара.
З 2009 года выкладае танец у балетнай студыі ў Маскаце, сталіцы Амана.[1]
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.
Творчасць
правіцьТанцоўшчыца класічнага плана. Валодае добрымі знешнімі данымі, стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары большасць сольных і галоўных партый з балетаў бягучага рэпертуару тэатра: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызэль («Жызэль » А. Адана), Маша, Адэта — Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Магнолія («Чыпаліна » К. Хачатурана ), Сільфіда («Сільфіда » Г. Левенскольда ), Марыя («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Сільфіда («Шапеніяна » на музыку Ф. Шапена).
Найбольш блізкія Натэле Дадышкіліяні работы галоўнага балетмайстра тэатра В. Елізар’ева. Дадышкіліяні тонка адчувае сучасную пластыку яго пастановак і паспяхова выконвае партыі Фрыгіі («Спартак » А. Хачатурана), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Джульеты («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Каханай («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Дзевы-выбранніцы («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага).
Зноскі
- ↑ а б ДАДИШКИЛИАНИ НАТЕЛЛА ОТАРОВНА на сайце Кино-Театр. РУ
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Натэла Атараўна Дадышкіліяні // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.