Афанасій Яфімавіч Кудравіцкі
Афанасій Яфімавіч Кудравіцкі (27 лютага 1906, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Афанасій Яфімавіч Кудравіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1906 (118 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1961) |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1937 годзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1938 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў у Белдзяржпраекце, Упраўленні па справах архітэктуры і будаўніцтва Мінгарвыканкама, Белсельпраекце, архітэктарам Фрунзенскага раёна Мінска, з 1963 па 1974 гады — старшым навуковым супрацоўнікам у ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: генпланы Мазыра, Калінкавічаў (1938—1939), Баранавічаў (1947), праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў па вул. Арлоўскай (1956, у аўтарскім калектыве), Харкаўскай (1958), Апанскага (1959) у Мінску, тыпавы праект будынка РК КПБ (1938—1956).
Мае публікацыі, у т.л. глава «Добраўпарадкаванне гарадскіх тэрыторый» у кнізе «Новыя гарады Беларусі» (Мінск, 1966), «Даведнік па добраўпарадкаванні і азеляненні населеных месцаў» (Мінск, 1967, у аўтарскім калектыве), «Горадабудаўнічая эфектыўнасць і бяспека руху» (Мінск, 1969, з Г. Н. Кудрашовым), «Даследаванне заканамернасцей інтэнсіўнасці руху на магістралях некаторых гарадоў Беларусі» (Мінск, 1968, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948).
Зноскі
Літаратура
правіць- Кудрявицкий Афанасий Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)