Ашык-Керыб (фільм)

«Ашык-Керыб» — мастацкі фільм (драма), зняты рэжысёрамі Давідам Абашыдзэ і Сяргеем Параджанавым на кінастудыі Грузія-фільм у 1988 годзе.

Ашык-КерыбM:
груз. აშიკ-ქერიბი
Жанр артхаус і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Грузія-фільм
Працягласць 73 хв.
Краіна
Мова руская, грузінская мова і азербайджанская мова
Год 1988
IMDb ID 0094681
Афіцыйны сайт

Фільм прысвячаецца светлай памяці Андрэя Таркоўскага і называецца даследчыкамі ў якасці аднаго з узораў паэтычнага кінематографа.

Гісторыя стварэння і фестывальных паказаў правіць

«Ашык-Керыб» стаў апошнім скончаным кінафільмам Сяргея Параджанава (наступны фільм 1990 года «Споведзь» не быў скончаны) і апошнім фільмам Давіда Абашыдзэ як рэжысёра і акцёра.

Фільм не выпускалі ў шырокі пракат. Параджанаў прадставіў яго на кінафестывалях у Галандыі, Заходняй Германіі (Мюнхенскі кінафестываль) і Венецыі. Толькі пасля ўдзелу ў міжнародных кінафестывалях фільму было выдадзена пракатнае пасведчанне.

У 1988 годзе ў Маскву прыязджаў прадстаўнік Канскага кінафестывалю Рабер Фаўр Л’Брэ. Ён хацеў узяць фільм «Ашык-Керыб» у конкурсную праграму кінафестывалю, але фільм да таго часу не быў гатовы. Іншыя два дзясяткі фільмаў, якія былі адабраны і прапанаваны яму, Рабера Фаўра Л’Брэ не зацікавілі.

Падчас першай цырымоніі ўручэння «Еўрапейскага Оскара» (лістапад 1988 года, Заходні Берлін) фільм «Ашык-Керыб» быў намінаваны па катэгорыі Лепшы рэжысёр і атрымаў спецыяльны прыз за лепшае мастацкае афармленне кінакарціны.

Калі фільм паказваўся на 45-м Венецыянскім кінафестывалі, то ён не быў уключаны ў конкурсную праграму з-за таго, што да гэтага паказваўся на Мюнхенскім кінафестывалі. Журы Венецыянскага кінафестывалю звярнулася ў Амерыканскую кінаакадэмію з просьбай вылучыць фільм Параджанава на кінапрэмію «Оскар».

Зноскі