Канстанцін Пятровіч Сцепанкоў

акцёр

Канстанцін Пятровіч Сцепанко́ў[2] (укр.: Костянти́н Петро́вич Степанко́в, сапраўднае прозвішча — Валашчук (укр.: Волощук); 3 чэрвеня 1928 — 22 ліпеня 2004) — савецкі і ўкраінскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народны артыст Украінскай ССР (1974). Народны артыст СССР (1977).

Канстанцін Пятровіч Сцепанкоў
укр.: Костянти́н Петро́вич Степанко́в (Волощук)
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1928(1928-06-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 2004(2004-07-22) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ада Мікалаеўна Рогаўцава
Дзеці Канстанцін Сцепанкоў[d] і Кацярына Сцепанкова[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці з 1955
Тэатр
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР
ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
IMDb ID 0010689

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Пэчэськы (Хмяльніцкі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны) у сям’і святара. Скончыў школу і два гады вучыўся ў Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, затым паступіў у Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва, які скончыў у 1953 годзе. У 1955—1968 гадах акцёр Кіеўскага драматычнага тэатра імя І. Франко. З 1968 года К. П Сцепанкоў працаваў на Кінастудыі імя А. Даўжэнкі ў Кіеве. З 1953 года (з перапынкамі) — педагог і кіраўнік майстэрні кафедры акцёрскага майстэрства Тэатральнага інстытута імя І. К. Карпенкі-Карага з 1998 года — выкладаў на кафедры рэжысуры тэлебачання ў Кіеўскім універсітэце культуры і мастацтваў.

Памёр К. П. Сцепанкоў 22 ліпеня 2004 года. Пахаваны ў сяле Жэрэб’ятын ў Барыспільскім раёне Кіеўскай вобласці.

Творчасць правіць

Творчасці К. П. Сепанкова ўласцівы псіхалагічная глыбіня, вастрыня і дакладнасць малюнка ролі[2]. Сярод роляў у тэатры: Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Дзі Салтас («Урыэль Акоста» К. Гуцкова), Андрэ Пяроцкі («Патэтычная саната» М. Куліша)

У 1957 годзе пачаў здымацца ў кіно. Дэбютаваў у фільме «Павел Карчагін» (сакратар Кіеўскага губкама Анін)[3]. Зняўся больш як ў 130 фільмах, сярод якіх «Камісары» (Лабачоў), «Захар Беркут» (Тугар Воўк), «Як гартавалася сталь» (Фёдар Жухрай), трылогія «Дума пра Каўпака» (Каўпак), «Дзясяты крок» (атаман Хмара), «Старая крэпасць» (настаўнік), «Каменны крыж» (Міхайла), «Доўгі шдях у лабірынце» (Яшчук), «Мора» (Галуза), «Тайна Чынгісхана» (стары музыка) і інш.

Узнагароды і званні правіць

  • Народны артыст Украінскай ССР (1974)
  • Народны артыст СССР (1977)
  • Прэмія Ленінскага камсамола (1974) — за выкананне ролі Фёдара Жухрая ў фільме «Як гартавалася сталь» (1973)
  • Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Довженко (2003) — за вялікі ўклад у развіццё айчыннага кінамастацтва
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976)
  • Ордэн «За заслугі» III ступені (1998)
  • Ордэн «За заслугі» II ступені (2003)
  • Прэмія імя Л. Ф. Быкава (1998)
  • Залаты медаль імя А. П. Доўжэнкі (1977) — за выкананне ролі С. А. Каўпака ў фільме «Дума пра Каўпака».
  • Спецыяльны прыз кінафестываля «Стажары» за важкі ўклад у кінамастацтва (1995)

Зноскі правіць

  1. Степанков Константин Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б БелЭн 2002.
  3. ВСЭ 1969—1978.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць