Аўксенцій Філіпавіч Юртаў

Аўксенцій Філіпавіч Юртаў (руск.: Авксентий Филиппович Юртов; 8 (20) лютага 1854, в. Калейкіна, Мензялінскі павет, Уфімская губерня — 20 красавіка 1916, с. Андрэеўка, Уфімскі павет, Уфімская губерня) — расійскі эрзянскі асветнік, педагог, этнограф. Аўтар першага эрзянскага буквара на аснове кірыліцы.

Аўксенцій Філіпавіч Юртаў
Род дзейнасці навуковец
Дата нараджэння 8 (20) лютага 1854(1854-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (20) красавіка 1916(1916-04-20) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Падданства  Расійская імперыя
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 (20) лютага 1854 года ў вёсцы Калейкіна (цяпер Альмецьеўскі раён Рэспублікі Татарстан) у эрзянскай сялянскай сям’і. З дзяцінства ведаў татарскую мову, скончыў Казанскую цэнтральную хрышчана-татарскую школу. Паступіў у Казанскую іншародніцкую настаўніцкую семінарыю, быў вучнем усходазнаўца Мікалая Іванавіча Льмінскага. Юртаў займаўся вывучэннем эрзянскай і макшанскай моў, зборам фальклору. У 1872 годзе пераклаў на эрзя-мардоўскую мову «Гісторыі Старога Запавету»[1]. У тым жа годзе скончыў семінарыю, працаваў настаўнікам падрыхтоўчага класа, затым выкладчыкам у мардоўскім вучылішчы пры семінарыі. З 1883 года працаваў настаўнікам у народных вучылішчах сёлаў Самарскай і Уфімскай губерняў[2]. Займаўся перакладамі на мардоўскую мову. Увёў выкладанне ў школах на эрзянскай і макшанскай мовах. У 1883 годзе выдаў у Казані «Узоры мардоўскай народнай славеснасці» (руск.: Образцы мордовской народной словесности)[1]. У 1884 годзе пад кіраўніцтвам Н. І. Ільмінскага выдаў «Буквар для мардвы-эрзя з даданне малітваў і рускай азбукі» (руск.: Букварь для мордвы-эрзи с присоединением молитв и русской азбуки). Кніга была напісана з улікам вопыту складання буквароў для народаў Паволжа. Буквар быў заснаваны на элементах рускай графікі, але пры гэтым аўтар увёў арыгінальныя дыякрытычныя знакі[2]. Апроч асноўнага тэксту буквара, у кнізе змяшчаліся ўзоры мардоўскай народнай славеснасці і малітвы на эрзянскай мове[1]. Пазней Юртаў займаўся ўніфікацыяй правапісу і ўвядзеннем адзіных нормаў для эрзянскай пісьменнасці[2].

У 1891 годзе Юртаў прыняў сан святара і больш не займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Служыў у адным з прыходаў Уфімскай губерні. Сканаў 20 красавіка 1916 года ў сяле Андрэеўка Уфімскага павета Уфімскай губерні (цяпер Башкартастан)[2].

Памяць правіць

У 1992 годзе ў гонар Юртава была названа вуліца ў Саранску.

Сачыненні правіць

Зноскі

  1. а б в Авксентий Филиппович Юртов. Республика Мордовия. Национальная библиотека Республики Карелия. Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. а б в г Юртов Авксентий Филиппович // Российская педагогическая энциклопедия. — М: «Большая Российская Энциклопедия». Под ред. В. Г. Панова. 1993.

Літаратура правіць

  • Ильминский Н. И. Опыты переложения христианских вероучительных книг на татарский и другие инородческие языки в начале текущего столетия, Каз., 1883;
  • Феоктистов А. П. Очерки по истории формирования морд, письменно-литературных языков, М., 1976;
  • Осовский Е. Г. А. Ф. Юртов — предтеча мордовского просветительства, Саранск, 1995. Е. Г. Осовский.