Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Васілевіч Асяненка

(Пасля перасылкі з А. Асяненка)

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1975 годзе Беларускі палітэхнічны інстытут[1]. У 19751993 гадах працаваў у інстытуце Віцебскграмадзянпраект: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік Архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 1. У 19912004 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара А. В. Асяненкі», з 2004 года — галоўны архітэктар ААТ «Сіці-Арх плюс»[2].

Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1979 года[1]. У 19921998 гадах старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў і член рэспубліканскага Савета БСА[2].

Пражывае ў Віцебску па пр. Фрунзэ, 17а[2].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы ў Віцебску (у сааўтарстве): комплекс інтэрнатаў на праспекце Перамогі, 82-кватэрны дом па вуліцы Чкалава, 24-кватэрны дом па вул. Леніна, жылыя дамы № б, 7, 8 па праспекце Будаўнікоў, 12-павярховы жылы дом для маласямейных[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны граматай Віцебскага аблвыканкама, дыпломамі рэспубліканскіх архітэктурных аглядаў-конкурсаў Беларусі і Расіі, Ганаровымі граматамі БСА[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Асяненка Аляксандр Васілевіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Осененко Александр Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

ЛітаратураПравіць