Аляксей Аляксандравіч Шахматаў

расійскі філолаг і гісторык
(Пасля перасылкі з А. А. Шахматаў)

Аляксей Аляксандравіч Шахматаў (5 (17) чэрвеня 1864, Нарва — 16 жніўня 1920, Петраград) — рускі філолаг і гісторык, заснавальнік гістарычнага вывучэння рускай мовы, старажытнарускага летапісання і літаратуры.

Аляксей Аляксандравіч Шахматаў
руск.: Алексей Александрович Шахматов
Дата нараджэння 5 (17) чэрвеня 1864[1] ці 17 чэрвеня 1864(1864-06-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1920(1920-08-16)[2][3][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Alexander Shakhmatov[d]
Маці Q123736664?
Род дзейнасці мовазнавец, дыялектолаг, гісторык
Навуковая сфера філалогія і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Філіп Фёдаравіч Фартунатаў
Вядомыя вучні Сцяпан Рыгоравіч Бархудараў[d], Віктар Уладзіміравіч Вінаградаў[d], Sergey Obnorsky[d] і Міхаіл Дзмітрыевіч Прысёлкаў[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і, у 1883 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1884 годзе ў «Даследаваннях па рускай мове» апублікаваны першы яго артыкул «Даследаванні аб мове наўгародскіх грамат XIII і XIV стст». Вучань П. Ф. Фартунатава. Упершыню заўважаны ў сур’ёзных навуковых колах пасля выступлення падчас абароны А. І. Сабалеўскім яго доктарскай дысертацыі — аб сістэме фанем праславянскай мовы. Шахматаў выступіў з пераканаўчай крытыкай некаторых важных палажэнняў дакладу, чым выклікаў моцную непрыязнасць ужо вядомага ў тую пару навуковымі працамі Сабалеўскага. Напружаныя адносіны навукоўцаў захоўваліся да канца жыцця Шахматава.

У 1884 годзе высунуў сваю працу «Даследаванні ў галіне рускай фанетыкі» на атрыманне ступені магістра, аднак яму была прысуджаная вышэйшая ступень доктара рускай мовы і славеснасці. У 1887 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Пра даўгату і націск у агульнаславянскай мове», пасля заканчэння ўніверсітэта застаўся пры ім і да 1890 года стаў прыват-дацэнтам. Першыя навуковыя распрацоўкі — у галіне дыялекталогіі. Здзейсніў дзве экспедыцыі ў сярэдзіне 1880-х гадоў — у Архангельскую і Аланецкую губерні.

Пасля смерці Я. К. Грота ўзяў на сябе складанне першага нарматыўнага слоўніка рускай мовы. З 1894 года ад’юнкт Пецярбургскай АН, з 1898 — член Упраўлення Акадэміі навук, самы малады за ўсю гісторыю яе існавання (34 гады), з 1899 — сапраўдны член АН. З 1910 прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1906 — член Дзяржаўнага савета і Дзяржаўнай Думы ад акадэмічнай курыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы рэформы рускай арфаграфіі, ажыццёўленай у 19171918.

Член Сербскай Акадэміі навук (1904), доктар філасофіі Пражскага ўніверсітэта (1909), доктар філасофіі Берлінскага ўніверсітэта (1910), член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук (1910) і інш.

Шахматаў прасачыў гісторыю старажытнарускага летапісання XI—XVI стст., упершыню ўжыў для іх вывучэння параўнальна-гістарычны метад, дзякуючы чаму ўсталяваў час стварэння, крыніцы і ўкладанне кожнага з аўтараў найстарэйшых летапісных збораў, склад тэксту «Аповесці мінулых гадоў». Пасля прац Шахматава даследаванні па гісторыі старажытнай Русі абапіраліся на яго высновы. Навуковец заклаў асновы тэксталогіі як навукі. Выводзіў усходнеславянскія мовы ад «агульнастаражытнарускай» мовы, дэзынтэграцыя якой, паводле яго меркавання, пачалася ўжо ў VII ст., але была затрыманая інтэграцыйнымі працэсамі, звязанымі з дзяржаўным адзінствам у межах Кіеўскай Русі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. а б Шахматов Алексей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Alexei Alexandrowitsch Schachmatow // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Шахматов Алексей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.