Аляксандр Васільевіч Сцепаненка
Аляксандр Васільевіч Сцепаненка (5 кастрычніка 1938, Орша, Віцебская вобласць — 15 лютага 2005, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук (1974).
Аляксандр Васільевіч Сцепаненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 2005 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1974) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе паступае ў Беларускі політэхнічны інстытут, які заканчвае ў 1960 годзе, потым два гады працуе інжэнерам-канструктарам на Мінскім аўтамабільным заводзе, пасля чаго паступае ў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе А. В. Сцепаненка паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.
У 1980 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 годзе — акадэмікам АН БССР, у 1987 годзе — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. У студзені — красавіку 1992 года выконваў абазязкі прэзідэнта АН Беларусі[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьПад кіраўніцтвам А. В. Сцепаненкі распрацаваны арыгінальныя, высокаэфектыўныя спосабы і абсталяванне для вытворчасці парабалічных рысор.
Па выніках навуковай дзейнасці апублікавана больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, атрымана больш за 400 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, падрыхтавана 57 кандыдатаў і дактароў навук.
Ён доўгія гады вёў актыўную навукова-арганізацыйную, навукова-педагагічную і грамадскую работу, з’яўляючыся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый і навуковых саветаў, экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, рэдкалегіі навуковых часопісаў.
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988)
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984)
- Ордэн «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1981)
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 307. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ Цэнтральны навуковы архіў НАНБ. Ф. 1. Воп. 1. Справа 3253. Л. 25. Крыніца: Токарев Н.В. Академия наук Белорусской ССР: годы восстановления и развития (1945–1991) / Н. В. Токарев. – Минск : Беларуская навука, 2016. - С. 179
Літаратура
правіць- Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. — 2016. — № 4. — С. 39—48.
- Ля штурвала беларускай навукі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Орша : Аршанская друкарня, 1997. — С. 235.
- Русецкий, А. В. Степаненко Александр Васильевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 106—107.
- Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 441.
- Сцепане́нка Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Степаненко Александр Васильевич (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 46.
Спасылкі
правіць- Аляксандр Васільевіч Сцепаненка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Сцепаненка Аляксандр Васільевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
- Памяці вучонага: СЦЕПАНЕНКА Аляксандр Васільевіч // Сайт НАНБ