Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў

(Пасля перасылкі з А. Грачанінаў)

Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў (руск.: Александр Тихонович Гречанинов, 13 (25) кастрычніка 1864, Масква — 3 студзеня 1956, Нью-Ёрк) — расійскі кампазітар[8].

Аляксандр Ціханавіч Грачанінаў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1864[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1956(1956-01-03)[2][3] (91 год) ці 4 студзеня 1956(1956-01-04)[4] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Сяргей Іванавіч Танееў, Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў[1][7] і Васіль Ільіч Сафонаў[d][1]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музычны педагог, піяніст
Інструменты фартэпіяна
Жанры сімфанічная музыка[d], царкоўная музыка[d] і опера
Выхаванцы Dimitri Arakishvili[d]
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Маскве, у сям’і купца. Музычную адукацыю атрымаў у Маскоўскай, а затым Пецярбургскай кансерваторыях, якія скончыў у 1893 годзе па класе Рымскага-Корсакава.

Пасля заканчэння кансерваторыі прымаў актыўны ўдзел у рабоце музычна-этнаграфічнай камісіі пры Маскоўскім універсітэце і ў Беларускай песеннай камісіі[8], выступаў у якасці акампаніятара ўласных рамансаў. Творы Грачанінава выходзілі ў выдавецтве Бяляева.

У час працы ў Беларускай песеннай камісіі Грачанінаў пазнаёміўся з беларускім музычным фальклорам, глыбока адчуў своеасаблівасць яго ладава-інтанацыйнай будовы. Даў класічныя ўзоры апрацовак народных песень. На тэмы народных песень напісаў у Парыжы «Беларускую рапсодыю» для сімфанічнага аркестра і п’есу для скрыпкі і фартэпіяна «Дар Белай Русі». Аўтар музыкі да п’есы В. Шашалевіча «Апраметная» ў пастаноўцы БДТ-2 1926 года[8].

У 1925 годзе Грачанінаў з сям’ёй эміграваў у Парыж, а ў 1939 годзе — у Нью-Ёрк. Пахаваны на праваслаўных могілках у Джэксане (Касвіл), Нью-Джэрсі, ЗША.

Творчая спадчына

правіць

У творчую спадчыну Грачанінава ўваходзяць:

  • 3 оперы — «Дабрыня Мікіціч» (1903), «Сястра Беатрыс» (1912) і «Жаніцьба» (па Гогалю, 1950);
  • дзіцячыя оперы — «Церамок», «Ёлачкін сон» і інш.
  • 5 сімфоній — op. 6 (1894); op. 27 (1908); op. 100 (1923); op. 102 (1927); op. 153 (1936)
  • канцэрты — для віяланчэлі з аркестрам op. 8 (1895); для скрыпкі з аркестрам op. 132 (1932); для флейты, арфы і струнных op. 159 (1938);
  • камерна-інструментальныя творы — 4 струнныя квартэты (1893, 1914, 1916, 1929); 2 фартэпіянныя трыа (1906, 1931); дзве фартэпіянныя санаты (1931, 1942); п’есы для фартэпіяна.
  • больш за 100 рамансаў;
  • Духоўныя творы — «Страсны тыдзень» op. 58; «Хвала Богу», op. 65; «Дзямественная літургія», op. 79 (1917); Missa Oecumenica, op. 142 (1936); Missa Festiva, op. 154 (1937); Missa Sancti Spiritus, op. 169 (1940); Et in Terra Pax, імша, op. 166 (1942) і іншыя.
  • Свецкія хоры — «Жалобны гімн», «Маці Русь» (на вершы Някрасава), «Памяці паўшых за волю» і інш.

Зноскі

  1. а б в г д е Г. Риман Гречаниновъ // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 398.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118863533 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118863533 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 2 красавіка 2023.
  7. Э. Римский-Корсаков // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1112–1115.
  8. а б в Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 170.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць