Алесь Мілюць

(Пасля перасылкі з А. Мілюць)

Алесь Мілюць, сапр.: Аляксандр Макаравіч Мілюць (23 верасня (6 кастрычніка) 1908, в. Скорычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці — 26 кастрычніка 1944, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Алесь Мілюць
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1908(1908-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1944(1944-10-26) (36 гадоў)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. Пасля вызвалення родных мясцін (1944) пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Усходняй Прусіі.

Друкаваўся з 1928 года ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газетах і часопісах, з 1939 — у стаўбцоўскай раённай газеце. Асноўныя матывы творчасці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці («Бярозы»), заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення («Мой ідэал», «Покліч»), апяванне хараства роднага краю («Вясною»), пасля 1939 услаўляў у вершах і артыкулах новае сацыялістычнае жыццё[1]. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).

Зноскі

Літаратура правіць