Антон Мікітавіч Ясінскі
Антон Мікітавіч Ясі́нскі (16 (4) кастрычніка 1864, с. Мяжырыч, цяпер Канеўскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна — 13 лістапада 1933) — расійскі і беларускі гісторык.
Антон Мікітавіч Ясінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (16) кастрычніка 1864[1] ці 29 кастрычніка 1864[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1933[3][2] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, славіст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1888). У 1896—1911 прафесар Дэрпцкага (Тартускага) ўніверсітэта. У 1911—1919 гадах дырэктар Педагагічнага інстытута імя П. Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, у 1920-22 прафесар Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1922—1928 гадах прафесар БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927-29 загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—1933 гадах у Інстытуце гісторыі Беларускай АН.
Навуковыя працы па сярэдневекавой гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў XV стагоддзі і інш.
Доктар усеагульнай гісторыі (1901). Член Чэшскай АН (1907), акадэмік Беларускай АН (1928).
Зноскі
- ↑ Ясинский Антон Никитич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Ясинский Антон Никитич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
Спасылкі
правіць- Антон Мікітавіч Ясінскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)