Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік
Алесь Шатэрнік, поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік (нар. 16 кастрычніка 1940, г. Южа, РСФСР) — беларускі мастак.
Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Сяргей Міхайлавіч Шатэрнік[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d], манументальная скульптура[d] і жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Генадзь Ільіч Мурамцаў, Ігар Мікалаевіч Глебаў і Валянцін Іванавіч Гусеў |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 кастрычніка 1940 года ў гарадку Южа Іванаўскай вобласці (Расія)[1]. Дзед Міхаіл Шатэрнік працаваў на чыгунцы, ягонымі роднымі братамі былі мовазнавец і краязнавец Мікола Шатэрнік (1890—1934) ды селекцыянер Андрэй (Аўдзей) (1890—?)[1]. Цётка Ксенія Якаўлеўна была другой жонкай кампазітара Аляксея Туранкова[1]. Бацька Сяргей Міхайлавіч Шатэрнік быў ваенным урачом, прайшоў вайну, удзельнічаў у вызваленні Мінска і Прагі, вярнуўшыся ў беларускую сталіцу, узначаліў станцыю па барацьбе з малярыяй. Сям’я вярнулася з эвакуацыі ўвосень 1944 года[2]. Даваенны дом быў разбураны, яны пасяліліся ў дзядзькі Івана Адамавіча Юдзіцкага, брата маці, у ацалелым доме па адрасе Рэвалюцыйная вуліца, 10[1][3].
Калі мы сюды ўсяліліся, суседні дом быў разбураны, ад яго засталася толькі цэгла. І ў нас кавалак сцяны таксама быў выбіты, папа збіраў цэглу і закладваў дзіру. Людзі жылі ўсюды — і ў падвалах, і на гарышчах. … Ну ў нас вось у падвале была друкарня «Чырвоны друкар». Ва ўсіх кватэрах былі цудоўныя кафляныя печы, якія апальваліся паперай. Паперу з друкарні цягалі мяшкамі![1]
Арыгінальны тэкст (руск.)
Когда мы сюда вселились, соседний дом был разрушен, от него остались только кирпичи. И у нас кусок стены тоже был выбит, папа собирал кирпичи и закладывал дыру. Люди жили везде — и в подвалах, и на чердаках. … Ну у нас-то в подвале была типография «Красный печатник», — подхватывает нить разговора Александр Шатерник. — Во всех квартирах были великолепные кафельные печи, которые отапливались бумагой. Бумагу из типографии таскали мешками!
|
Разам са старэйшым стрыечным братам Васям Юдзіцкім ён хадзіў у Палац піянераў да мастака Сяргея Пятровіча Каткова. Пасля мастацкай студыі брат паступіў у на скульптурнае аддзяленне, а Алеся праз два гады залічылі на педагагічнае жывапіснае, хоць хацеў ён на скульптурнае[1]. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1964 годзе, у 1967 годзе адзяленне інтэр’ера і дызайна Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Генадзя Мурамцава, Ігара Глебава, Валянціна Гусева. Працаваў мастаком у Горкаўскім тэатры[4].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года, член творчай суполкі «Пагоня»[4].
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне станковай i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры, а таксама жывапісу. Найбольш значныя творы: «Хлеб» (1984), «Бабіна лета» (1968), «Рагнеда» (1984), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Крывічы» (2001), «Дрыгавічы» (1984), «Вінцук Дунін-Марцінкевіч» (1983), «Якуб Колас — настаўнік» (1982), «Максім Багдановіч» (1983), «Ефрасіння Полацкая» (1994—1999), «Яўген Кулік» (2000), «Тадэвуш Касцюшка» (2005), манументальна-дэкаратыўныя працы «Гуканне вясны» (1980), «Развітанне» (2015), помнікі Андрэю Макаёнку (1986), Міхасю Ткачову (1993), Язэпу Драздовічу на могілках паміж вёскамі Ліпляні і Малыя Давыдкі (1982), мемарыяльныя дошкі Гаўрылу Гарэцкаму, Кандрату Крапіве[4], у гонар абвяшчэння незалежнасці БНР (1993, паўторана ў 2018).
Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускага саюза мастакоў, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, Траццякоўскай галерэі (Масква, Расія), у Белым Доме (Вашынгтон, ЗША), арт-музеі «Цымерлі» (Нью-Джэрсі, ЗША), у галерэях i прыватных зборах Беларусі, ЗША, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Новай Зеландыі, Літвы і іншых краін свету[4].
Аўтар мастацкага выдання «СОНЦАКРЫЖ. Форма, колер, слова» (Мінск, 2008)[4].
Выстаўкі
правіцьУ мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1966 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Германіі, ЗША, Расіі, Польшчы, Літве, Нарвегіі[4].
Персанальныя выстаўкі: Мінск (1999, 2000 (юбілейная), 2011, 2013, 2015); Нью-Джэрсі (2006); Джэрсі-Сіці (2009)[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Беларускага саюза мастакоў (2000)[4], медалём да стагоддзя БНР (2019)[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Живописец, скульптор и поэт Алесь Шатерник о своих учителях, о бумаге, о хлебе, о доме и о воздухе для дыхания
- ↑ ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ. Скульптор Александр Шатерник. 1 марта 2018 Архівавана 4 красавіка 2021.
- ↑ Вытокі. Вяртанне Архівавана 4 красавіка 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з Шатэрнік Алесь Архівавана 12 жніўня 2018.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Шатэрнік Алесь Архівавана 12 жніўня 2018.