Генадзь Ільіч Мурамцаў
Гена́дзь Ільі́ч Му́рамцаў (18 лістапада 1931, Ленінград — 23 кастрычніка 2022, Мінск) — беларускі скульптар, педагог.
Генадзь Ільіч Мурамцаў | |
---|---|
руск.: Геннадий Ильич Муромцев | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2022 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ілья Аляксеевіч Мурамцаў |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў |
Сяргей Каткоў Андрэй Бембель Міхаіл Керзін |
Уплыў на | Леанід Давідзенка |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў Ленінградзе ў сям’і опернага спевака Ільі Аляксеевіча, заслужанага артыста БССР (1901—1968).
Жыў ў Мінску з 1936 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі жыў у Маскве, Куйбышаве, Горкім, Каўрове; вярнуліся ў Мінск у жніўні 1944 года. Першапачатковую мастацкую адукацыю адтрымаў у студыі Мінскага Дома піянераў пад кіраўніцтвам Сяргея Каткова ў 1939, потым у студыі Дома афіцэраў, далей у Доме народнай творчасці ў Мікалая Тарасікава. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1952) у Андрэя Бембеля, Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, 1952—1958) у Міхаіла Керзіна, Васіля Сакалова, Ігара Крастоўскага, Генадзя Епіфанава. Дыплом — жаночая фігура «Ураджай». Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1958—1961), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1961 (дацэнт з 1977).
Член Саюза мастакоў БССР з 1961 (секцыі скульптуры).
Творчасць
правіцьПартрэтныя вобразы Генадзя Мурамцава адрозніваюцца своеасаблівай лаканічнай аўтарскай манерай. Сярод створанай галерэі персанажаў вядомыя пісьменнікі, паэты, мастакі Беларусі (Максім Багдановіч, Аркадзь Куляшоў, Васіль Быкаў, Заір Азгур, Міхаіл Керзін, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Алеся Паслядовіч і іншыя).
Вядомы як скульптар-манументаліст, аўтар помнікаў Канстанціну Заслонаву з рэльефнай паўфігурай Героя на бетонным блоку (на скрыжаванні дарог Мінск — Масква і Орша — Віцебск) і камсамольцам-падпольшчыкам пасёлка Асінторф Дубровенскага раёна, савецкім салдатам — вызваліцелям Полацка і маршалу Васілю Сакалоўскаму ў Гродне. Ён — аўтар і апошняга ў Беларусі помніка У. І. Леніну на цэнтральнай плошчы г. Оршы (1987).
Стварыў шматлікія мемарыяльныя дошкі, сярод якіх памятныя дошкі ў гонар Андрэя Бембеля на цяперашнім будынку Беларускага саюза мастакоў, дзе калісьці жыў і працаваў мэтр скульптуры, і — Пятру Машэраву на будынку Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта яго імя, дошкі ў памяць пісьменніка Івана Мележа і кампазітара Мікалая Чуркіна.
Цэльным і яркім было яго станковае партрэтнае мастацтва. Аўтар вялікай серыі псіхалагічных партрэтаў выдатных дзеячаў беларускай літаратуры. Мастак паказаў асабісты погляд на людзей, якія для яго ўяўляюць цікавасць не толькі як знакавыя фігуры свайго часу, але і як прыклады высокага маральнага духу і глыбокай унутранай эмацыянальнасці, што ў пластычных адносінах часта пераходзіць у яркую імпрэсіяністычную выразную фактуру. Партрэты Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Яўгена Чамадурава, Заіра Азгура, Віктара Грамыкі, Васіля Шаранговіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Сяргея Дзяргая, Міхаіла Казінца, бацькі і маці; цыкл жаночых вобразаў, створаныя ў розныя гады, пачынаючы з канца 1950-х, даюць уяўленне аб пластычным таленце мастака.
Узнагароды
правіць- прэмія Ленінскага Камсамола Беларусі (1967).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 15. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 703. — 751 с. — 10 000 экз.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 368. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіцьГенадзь Ільіч Мурамцаў на Вікісховішчы |