Арнольд Шонберг
Арнольд Шонберг (13 верасня 1874—13 ліпеня 1951) — аўстрыйскі, а потым амерыканскі кампазітар, педагог, дырыжор, музыказнавец, мастак. Заснавальнік атанальнай музыкі і 12-тонавай тэхнікі кампазіцыі. Адзін з найбольш уплывовых кампазітараў 20-га стагоддзя.
Арнольд Шонберг Arnold Schoenberg | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Arnold Franz Walter Schoenberg |
Дата нараджэння | 13 верасня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1951[4][1][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Gertrud Schoenberg[d] і Mathilde Zemlinsky[d] |
Дзеці | Gertrud Schönberg[d], Georg Schönberg[d], Nuria Schoenberg Nono[d], Ronald Schoenberg[d] і Lawrence Schoenberg[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, мастак, музыказнавец, тэарэтык музыкі, пісьменнік, дырыжор, кампазітар |
Гады актыўнасці | 1897—1951 |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | экспрэсіянізм, атанальная музыка, дадэкафонія(серыйная тэхніка) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
schoenberg.at | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Арнольд нарадзіўся ў сям'і нямецкіх яўрэяў, што жылі ў венскім раёне Леапольдштат (былое гета). Ягоная маці была прафесійнай піяністкай, аднак у музыку Арнольд пайшоў сам, адзіным ягоным музычным настаўнікам быў Аляксандр фон Цамлінскі. У 1880-ых гг. ён зарабляў грошы, пішучы аркестровыя аперэты. У той жа час ён піша кампазіцыю «Перайначаная ноч» для струнавага секстэта. Пазней ён зрабіў таксама аркестравую версію «Ночы». Ягоны талент хутка заўважылі Густаў Малер і Рыхард Штраўс. Пазней Штраўс, што пісаў больш кансерватыўную музыку, перапыніў сяброўства з Арнольдам. А Малер застаўся сябрам і пратэжэ Шонберга; нават калі Малер перастаў разумець новыя творы Шонберга, ён працягваў клапаціцца аб ім. Шонберг скептычна ставіўся да музыкі Малера, аднак апошні больш за ўсіх уплываў сваёю творчасцю на яго, і таму Шонберг пазней назаве яго «святым».
У 1898 годзе Арнольд Шонберг перахрысціўся з іудзейства ў лютэранства і заставаўся лютэранцам да 1933 года.
У 1904 годзе Шонберг пачаў настаўнічаць, і сярод ягоных студэнтаў апынуліся Антон Вэберн і Альбан Берг, у будучыні — знакамітыя кампазітары.
Улетку 1908 г. жонка Мацільда кінула Арнольда і пайшла да мастака Рычарда Герстла (што забіў сябе, калі яна вярнулася да Арнольда), і гэта пакінула глыбокі адбітак у творчасці Арнольда. Ён радыкальна пераглядзеў свае погляды на гук, напісаў першую атанальную кампазіцыю — «Ты прыперлася да серабрыстае вярбы» («You lean against a silver-willow»), а таксама атанальны «Другі струнавы квартэт», дзе ў фіналі дадае голас, што пяе вершы нямецкага паэта-містыка Штэфана Георга.
У 1910 годзе ён напісаў працу «Навучанне Гармоніі». У гэты час (1912) ён піша Pierrot Lunaire, op. 21 на вершы Альберта Жыро, дзе ён упершыню выкарыстоўвае метад Sprechstimme (які ён сам і вынайшаў) — вакальны рэчытатыў паміж маўленнем і пяяннем.
У 1920-ых гг. ён стварыў 12-тонавы метад пабудовы кампазіцыі, які потым пераўтварыўся ў серыялізм. Метад знайшоў прыхільнікаў сярод студэнтаў Шонберга, што ўтварылі г.зв. «Другую венскую школу» музыкі. Шонберг піша другую значную тэарэтычную працу — «Асновы музычнай кампазіцыі»
У 1933 годзе з-за прыходу да ўлады нацыстаў Шонберг эмігруе ў Парыж, дзе аднаўляе сваю іудзейскую веру. Потым ён пераязджае ў ЗША, дзе выкладае ў Кансерваторыі Малкіна (Бостан), Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі і Каліфарнійскім універсітэце. У 1941 годзе Шонберг зрабіўся грамадзянінам ЗША.
На працягу 1930-ых гг. ён працуе над операй «Майсей і Аран», якую так і не скончыў. У 1951 годзе Арнольд Шонберг памірае.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Arnold Schönberg // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arnold Schoenberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Шёнберг Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Arnold Schönberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.