Баброва (Княжыцкі сельсавет)

Бабро́ва[1] (трансліт.: Babrova, руск.: Боброво) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчаны за 13 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Бабровічы і далей па шашы МагілёўМінск.

Пасёлак
Баброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213125
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244820011
Баброва на карце Беларусі ±
Баброва (Княжыцкі сельсавет) (Беларусь)
Баброва (Княжыцкі сельсавет)
Баброва (Княжыцкі сельсавет) (Магілёўская вобласць)
Баброва (Княжыцкі сельсавет)

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Княжыцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — в. Нікіцінічы).

Планіроўка

правіць

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць