Багданаўскае (возера, Браслаўскі раён)

Багда́наўскае возера — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Янка, за 16 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 3 км на захад ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Багданаўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,4[1] м
Даўжыня 3,9 км
Шырыня 2,72 км
Плошча 1,04 км²
Аб’ём 0,00257 км³
Даўжыня берагавой лініі 7 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,16 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,8 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Янка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Багданаўскае возера (Беларусь)
Багданаўскае возера
Багданаўскае возера
Багданаўскае возера (Віцебская вобласць)
Багданаўскае возера
Багданаўскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 1,04 км². Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Даўжыня 2,72 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб’ём вады 2,57 млн м³. Плошча вадазбору 11,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае рака Янка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, акунь, плотка, гусцяра, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Багданаўскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць