Багдановічы герба «Багорыя»
шляхецкі род герба «Багорыя»
Багдановічы — шляхецкі род герба «Багорыя». Паходзіў з Менскага ваяводства. Першы вядомы прадстаўнік Андрэй Багдановіч, які меў сыноў Казіміра, гараднічага смаленскага, Антонія і Яна.
Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу 31 снежня 1802 года (1-я частка), зацверджаны ўказам Сената 15 чэрвеня 1833 года (№ 4469). Дадатковыя далучэнні да роду былі 28 лістапада 1832 года (перанесены ў 6-ю частку), 30 лістапада 1833 года, 23 лістапада 1836 года і 31 снежня 1862 года.
Асноўныя ўладанні роду Багдановічаў знаходзіліся ў Вілейскім павеце. Гэта сядзібы Стайкі, Абадоўцы, Старынкі, Мацькоўцы[1].
Зноскі
- ↑ Сініла А. Партрэты Багдановічаў гербу «Багорыя» з калекцыі Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея // Беларускі гістарычны часопіс. № 1, 2021.
Літаратура
правіць- С. Рыбчонак. Багдановічы гербу «Багорыя» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. Рыбчонак [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : НАРБ, 2007. — 672 с. — ISBN 978-985-6372-52-3.