Абадоўцы

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Абадо́ўцы[1] (трансліт.: Abadoŭcy, руск.: Ободовцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Абадоўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 286 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222431
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827106
Абадоўцы на карце Беларусі ±
Абадоўцы (Беларусь)
Абадоўцы
Абадоўцы (Мінская вобласць)
Абадоўцы

Геаграфія

правіць

Вёска размешчана за 30 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка, за 92 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Р58 Вілейка—Ілья.

За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца Абадоўскае радовішча глін, лінзападобны паклад звязаны з лімнаглядыяльпымі адкладамі[2].

Гісторыя

правіць

У 1800 годзе фальварак у маёнтку Скарынкі ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Багдановічаў. У 1836 годзе маёнтак, уласнасць І. Ф. Багдановіча, старшыні Мінскай крымінальнай палаты. За ўдзел у паўстанні 1863 года канфіскаваны, пазней вернуты ўладальнікам. У апошняй чвэрці XIX стагоддзя гаспадары пабудавалі тут сядзібу.

У 1896 годзе маёнтак у Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць А. Багдановіча, была капліца. У пачатку XX стагоддзя сядзіба, 49 жыхароў, 2206 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Маёнтак належаў да Ільянскай вясковай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства[3]. У 1939 годзе ў маёнтак уваходзілі 2 фальваркі, працавалі фанерная фабрыка, лесапільны і алейны заводы, млын, сырзавод.

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце і Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. У лютым 1940 года на базе былога маёнтка створаны жывёлагадоўчы саўгас «Абадоўцы», ён меў 2204 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у т. л. 884 га ворыва.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. Каля вёскі базіраваўся партызанскі атрад імя Варашылава. 14 сакавіка 1944 г. партызаны разграмілі ў Абадоўцах варожы гарнізон. З фронту не вярнуліся 3 жыхары вёскі.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Была цэнтрам саўгаса «Асцюковічы». 4 чэрвеня 1974 года саўгас «Асцюковічы» далучаны да Ільянскага саўгаса-тэхнікума з цэнтрам у Абадоўцах. Працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад-яслі, магазін, сталовая.

Насельніцтва

правіць
  • 1921 год — 123 чал.[4]
  • 1931 год — 162 чал.[5].
  • 1960 год — 285 чал.
  • 1969 год — 436 чал.
  • 1988 год — 369 чал., 140 двароў
  • 2008 год — 329 чал., 125 гаспадарак
  • 2019 год — 286 чал.

Інфрастуктура

правіць

У 2009 годзе меліся клуб, бібліятэка, ФАЛ, магазін.

Славутасці

правіць

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Абадо́ўка, ж.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 16. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць